Францішканская моладзь
Мэта жыцця - гэта Хрыстус,
І ўсё жыццё няхай Ягоным будзе.

Францішканская моладзь - гэта частка францішканская сям'і нашай парафіі, якая аб'ядновае таксама дзяцей (Рыцараў), старэйшую моладзь ФМ Таў і дарослых (Францішканскі ордэн свецкіх). Гэта свецкія людзі, якія адкрылі для сябе св. Францішка і хочуць яго наследаваць там, дзе знаходзяцца, - у сям'і, на працы, у школе паказваць, што для іх Евангелле мае каштоўнасць.


Францішканскую моладзь складаюць падлеткі, якія маюць жаданне быць супольнасцю веры, дзе Эўхарыстыя - гэта цэнтр жыцця, Евангелле - святло на дарозе, Касцёл - Маці і настаўніца, а бедныя і пакінутыя - браты і сёстры. Яны абяцаюць быць гатовымі адказаць на кожны заклік дабра і несці ў свет Божы супакой, як верныя вестуны Божага Валадарства.
Апякуецца супольнасцю бр. Сяргей Гусар.
Запрашаем далучацца да нашай супольнасці моладзь ад 14 гадоў. Сустрэчы адбываюцца кожную нядзелю пасля св. Імшы а 18 гадзіне. Абмяркоўваем розныя актуальныя тэмы, маем супольныя выезды, дні засяроджанасці, удзельнічаем у розных парафіяльных святах. На спатканнях ёсць месца і малітве, і разважанням, і размовам, і гульням, і смачнай ежы.


Пра францішканскую моладзь парафіі можна пачытаць: