Свята на распачацце новага навучальнага года

У нашай парафіі не пытаюцца: "За чым такія чэргі?" Усе добра ведаюць, што ніводнае парафіяльнае свята ўжо не абыходзіцца без смачнай цукровай ваты і аладкаў. А ў нядзелю 31 жніўня была асаблівая нагода: пасля св. Імшы а 12 гадзіне, падчас якой пробашч нашай парафіі бр. Уладзіслаў удзяліў блаславенне на новы навучальны год, усе сабраліся каля капліцы, каб святкаваць. Таму валанцёры парафіяльнага Caritas у рэжыме non-stop старанна гатавалі прысмакі для нашых вучняў, настаўнікаў, катэхетаў, бацькоў, бабуль і дзядуль.


Можна было пачаставацца з салодкага стала, які з любоўю падрыхтавалі парафіяне.

Браты капуцыны разам з с. Кацярынай, а таксама з малодшай і старэйшай францішканскай моладдзю падрыхтавалі насычаную праграму конкурсаў і танцаў.



- Што схавана ў каробачцы?
- Ой, фу! Гэта сырая курыца!

Некаторых больш вабіў футбол.


А ў фотазоне, якую зладзілі валанцёры Caritas, можна было зрабіць фота на памяць.


Тым часам, брат Сяргей вучыўся рабіць салодкую вату і стараўся атрымаць добрую адзнаку ў Вікі.


Нашы прыгожыя бабулі і мамы качаліся на арэлях і елі розную смакату. У гэты дзень на тварах свяціліся ўсмешкі, і ўсе, ад малых да вялікіх, адчувалі слодыч дзяцінства.



Дзякуем усім, хто дапамог у арганізацыі і правядзенні свята. Нашых малодшых парафіянаў, іх настаўнікаў і катэхетаў, а таксама бацькоў, якія, вядома, таксама вучацца разам з дзецьмі, віншуем з распачаццем новага этапа на дарозе ведаў. Няхай Пан Бог вядзе па гэтай дарозе і адорвае патрэбнымі ласкамі для Сваёй хвалы і дабра ўсіх людзей.
Тэкст, фота: Кацярына Савянок