Skip to main content

Адкрыта выстава «Сярэднявечныя касцёлы Славакіі»

| Падзеі »
13 07 2025 slavack vystava01

У нядзелю 13 ліпеня на святой Імшы а 12-00 у нашым касцёле разам з вернікамі нашай парафіі прымалі ўдзел у літургіі  Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Йозэф Мігаш, яго намеснік спадар Даніел Шмігула і дыпламат спадар Петэр Томашек. Пасля Імшы адбылося адкрыццё выставы «Сярэднявечныя касцёлы Славакіі». Стваральнікамі выставы з'яўляюцца заснавальнікі праекта Apsida.sk Штэфан Падалінскі і яго жонка Аляксандра, якія не толькі сталі аўтарамі фотаздымкаў, але і тымі неабыякавымі да культурнай спадчыны людзьмі, што зрабілі ўласную інтэрнэт-старонку з інфармацыяй пра мала вядомыя касцёлы IX-XIII стагоддзяў. Дадзены праект прыцягвае ўвагу да помнікаў архітэктуры раманскага і гатычнага стылю, важных і для лакальнага, і для агульнагаеўрапейскага мастацтва, а таксама спрыяе іх захаванню і аднаўленню.

На адкрыцці выставы дыпламаты распавялі прысутным  гісторыю яе стварэння, ад узнікнення ідэі да яе рэалізацыі, а таксама адзначылі, што, як самі помнікі раманскай і гатычнай архітэктуры - будынкі касцёлаў, так і фрэскі, што ў большай ці меншай ступені захаваліся да нашага часу, маюць вялікую каштоўнасць і для вернікаў, і для гісторыі краіны, і для сусветнай гісторыі мастацтва.

13 07 2025 slavack vystava02

Спадар Йозэф Мігаш адзначыў: "Калі паглядзець на нашыя касцёлы, то яны розныя па стылі і архетыктурнаму выкананню, але сутнасць адна - гэта гісторыя і памяць нашых каталікоў і веруючых Славакіі".

13 07 2025 slavack vystava04

Па словах спадара Даніела Шмігулы, будаванне касцёлаў спрыяла аб'яднанню розных слаёў насельніцтва: "Гісторыя будавання гатычных і раманскіх каменных і цагляных храмаў XIII-XV стагоддзяў - гэта было не толькі месца, дзе сустракаліся вернікі. Гэта выяўляла ідэнтычнасць дадзенага рэгіёна, дадзенага часу, гэта была праява калектыўнага высілку".

13 07 2025 slavack vystava14

Сярэднявечныя касцёлы сталі не толькі месцам малітвы, аб'яднання вернікаў розных эпох і часоў, але і каштоўным помнікам гісторыі і мастацтва як самой Славакіі, так і Сярэднявечнай культуры Еўропы.

 13 07 2025 slavack vystava07

Пасля афіцыйнай часткі ўсе жадаючыя маглі паразмаўляць з прадстаўнікамі пасольства, задаць свае пытанні.

 13 07 2025 slavack vystava15

У нашым касцёле выстава будзе адкрыта для наведвання да 3 жніўня 2025 года. Сардэчна запрашаем!

 13 07 2025 slavack vystava24

Тэкст: Ганна-Марыя Гараніна

Фота: Кацярына Савянок