Skip to main content

Летнік з Францішкам для Рыцараў

| Падзеі »

Як жа прайшоў летнік з Францішкам-2025?

12 07 2025 letnik frant009

Гэта былі неверагодныя 6 дзён, напоўненыя радасцю, усмешкамі, весялосцю, духам еднасці і любові ў Хрысце. Нашыя рыцары з вялікім задавальненнем прыходзілі кожны дзень, бавілі час разам, маліліся, працавалі ў групках. Таксама дзеці намагаліся зарабіць як мага больш балаў для сваёй каманды, ахвотна праяўлялі ініцыятыву і крэатыўнасць у падрыхтоўцы рэквізітаў для выступу, прымалі актыўны ўдзел у розных спартыўных спаборніцтвах і эстафетах і проста стараліся быць добрымі хрысціянамі, дапамагаць бліжнім.

 12 07 2025 letnik frant007

 12 07 2025 letnik frant083
 12 07 2025 letnik frant048

Асабліва прыкметна камандны дух выяўляўся падчас рэпетыцый да фінальнага канцэрту, які прайшоў у апошні дзень лагера. Дзеці пад кіраўніцтвам сваіх аніматараў павінны былі паставіць 3 нумары: песню, сцэнку і танец. Так, гэта здавалася амаль немагчымым– паспець падрыхтаваць такую праграму ўсяго за 5 дзён. Але, дзякуючы Божай дапамозе, у нас усё атрымалася. Кожная каманда прадставіла вельмі прыгожыя і крэатыўныя сцэнічныя нумары, ад якіх усе былі ў захапленні.

 12 07 2025 letnik frant103
 12 07 2025 letnik frant091

За час летніка мы сталі бліжэй адзін да аднаго, духоўна ўзраслі, навучыліся быць больш уважлівымі да сябра побач, бачыць у кожным чалавеку святло, клапаціцца пра дабро і згоду паміж намі, прабачаць. Спадзяюся, тое зерне, якое было ўкладзена ў сэрцы гэтых дзяцей, прарасце і прынясе плёны, умацуе іх веру.

 12 07 2025 letnik frant113

"Таму не бойцеся: вартыя вы больш за многіх вераб’ёў. Так кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, які ў нябёсах." (Мц 10, 31-32)

Тэкст: Вікторыя Трот

Фота: Антон Савянок