Skip to main content

Валанцёры CARITAS і моладзь ФМ Таў разам з братам Сяргеем наведалі сацыяльны пансіянат "Цёплы дом".

| Падзеі »

"Чалавек створаны так, што ён не рэалізуецца,
не развіваецца і не можа знайсці сваю паўнату,
акрамя як праз шчыры дар самога сябе"

(З энцыклікі FRATELLI TUTTI
св. айца Францішка
аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве)

22.06.2025 internat28

У нядзелю 22 чэрвеня валанцёры CARITAS, сумесна з моладзю ФМ Таў і братам Сяргеем наведалі Маладзечанскі сацыяльны пансіянат "Цёплы дом".

22.06.2025 internat04

Цікава, як няшмат трэба, каб падарыць іншаму чалавеку радасць, зрабіць яго дзень крышачку больш каляровым. Сумесныя гульні, танцы, спеў, пасілак на адкрытым паветры, размова са святаром і сустрэча з асобай, што побач, здольныя стварыць сяброўскую атмасферу, памножыць любоў, якую, здаецца, аддаеш.

22.06.2025 internat09

Глядзіце вакол сябе, шукайце любыя, нават самыя дробныя, падставы для радасці, шануйце ўсе станоўчыя моманты, вучыцеся заўважаць іншага чалавека. Памятайце: ад нашых асабістых рашэнняў, ад свядомых і адважных крокаў, паўсядзённых учынкаў залежыць адчуванне паўнаты жыцця.

 

   

 

Тэкст: Марыя Туровіч

Фота, відэа: Ірына Фаміна