Skip to main content

У нядзелю дзеці святкавалі гадавіну Першай Святой Камуніі

| Падзеі »
18.05.2025 god kamunii024

У нядзелю 18 мая падчас Імшы а 12-00 у свята св. Фелікса з Канталічы, першага святога капуцына і апекуна дзяцей, у нашай парафіі 38 хлопцаў і дзяўчат адзначалі гадавіну сваёй Першай Камуніі. Сабраных перад сходамі касцёла прыгожа апранутых дзяцей прывітаў бр. Уладзіслаў: “Многае змянілася за год: прыбавілася росту, ведаў, адбыліся розныя падзеі. Але ёсць тое, што заўсёды нязменнае. Гэта любоў Хрыста. Ён гэтак жа чакае кожнага і хоча прыйсці ў Святой Камуніі ў вашыя сэрцы”. Пробашч заахвоціў да малітвы за тых дзяцей, якія год назад прымалі Першую Святую Камунію, а цяпер па розных прычынах не прыйшлі.

18.05.2025 god kamunii066
 18.05.2025 god kamunii011

Сваё казанне брат Уладзіслаў пачаў з квэста. Дзеці, адказваючы на шэраг таямнічых пытанняў, спрабавалі распазнаць па прыкметах, што гэта можа быць за асоба. Па пярсцёнку на пальцы правай рукі здагадаліся, што такі чалавек мае ўласную сям’ю. Закаханых пазналі па тым, што яны паўсюль разам, усміхаюцца і трымаюць адзін аднаго за руку. Па вінілавых пласцінках быў распазнаны меламан у сталым узросце, па глобусу на працоўным стале – настаўнік геаграфіі, вандроўнік або той, хто хоча “захапіць увесь свет”, па хрысціянскаму спеўніку - пілігрым, па футболцы чырвонага колеру з надпісам “Team Viewer” - заўзятар футбольнай каманды “Манчэстэр Юнайтэд”, а па старых сандалях - капуцын.

18.05.2025 god kamunii113
 18.05.2025 god kamunii116

Відавочна, што гледзячы на чалавека, па розных прыкметах мы можам больш менш здагадацца, што ён за чалавек, чым займаецца, што любіць.

18.05.2025 god kamunii108

А па чым можна пазнаць хрысціяніна - чалавека, які любіць Езуса Хрыста?” – задаў самае складанае пытанне святар. Складанае не толькі для дзяцей, але і для дарослых… Агульнымі намаганнямі дзеці знайшлі такі адказ: “Па тым, як ён жыве, як размаўляе, што і як робіць. Па тым, што ён не баіцца вызнаць сваю веру ў Езуса Хрыста”.

18.05.2025 god kamunii120

Далей пробашч распавёў цікавую гісторыю пра хлопчыка Роберта і марожанае.

Неяк Роберт прыйшоў у кафэ і хацеў купіць сваё любімае марожанае. Яно прадавалася ў порцыях розных памераў. Спачатку ён запытаўся пра цану самай вялікай порцыі. “6 рублёў,” – адказала жанчына-прадавец. Хлопчык пералічыў грошы і спытаўся пра цану меншай порцыі. Яна аказалася 4 рублі. Ён купіў меншую порцыю, размясціўся за столікам, с вялікім задавальненнем з’еў і пайшоў. А калі жанчына-прадавец падыйшла прыбраць яго столік, убачыла 2 рублі ў месцы для чаявых…

18.05.2025 god kamunii117

Ці можна падумаць пра гэтага хлопчыка, што ён хрысціянін?” – спытаў бр. Уладзіслаў. Хтосьці адказаў, што можна, таму што Роберт купляў марожанае з думкай пра іншага чалавека. “Сапраўды, калі мы думаем не толькі пра сябе, але і пра тых, каго сустракаем, то у гэтым ёсць "смак" Езуса Хрыста, – падагульніў брат, - і нам у розных жыццёвых сітуацыях таксама варта задавацца пытаннем: “А што я магу зрабіць для тых, хто побач са мной?”. На такіх людзях трымаецца гэты свет. Жадаю вам быць тымі, дзякуючы каму іншыя змогуць падумаць, што свет не без добрых людзей і што Бог усё ж такі ёсць”.

Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго” (Ян 13,35).

Пасля гаміліі адбылося ўрачыстае аднаўленне дзецьмі абяцанняў Святога Хросту, а потым працэсія з дарамі.

18.05.2025 god kamunii139
 18.05.2025 god kamunii131
 18.05.2025 god kamunii138
 18.05.2025 god kamunii048

Надыйшоў момант Камуніі. Што атрымалі нашыя дзеці за гэты год, які мінуў з часу іх першай сустрэчы з Жывым Хрыстом у гэтым сакрамэнце? Ці стала іх вера больш глыбокая, ці выканалі дзеці свае дадзеныя перад алтаром год таму абяцанні прыходзіць штонядзельна на Імшу, спавядацца штомесяц, прыходзіць на катэхезу? Ці прыклалі мы, бацькі, для гэтага ўсе намаганні?..

 18.05.2025 god kamunii055

Напрыканцы святой Імшы бацькі скіравалі бр. Уладзіславу і с. Кацярыне словы падзякі за тое, што адчыняюць сэрцы нашых дзяцей для Бога, за пастырскае слова, за катэхізацыю, за атмасферу любові, якую адчуваюць дзеці і дарослыя. Няхай нашыя агульныя высілкі спрыяюць узрастанню ў вернасці Езусу, у жаданні імкнуцца да святасці і сваім штодзённым жыццём сведчыць пра Жывога Бога.

 18.05.2025 god kamunii061
 18.05.2025 god kamunii062

І вельмі дарэчы на гэтым шляху дапамога св. Фелікса: згодна з капуцынскай традыцыяй, дзеці былі намашчаны адмысловым алеем.

 18.05.2025 god kamunii070
 18.05.2025 god kamunii077

Тэкст: Кацярына Савянок

Фота: Эрык Савянок