Skip to main content

Валанцёры Caritas правялі дзве дабрачынныя акцыі

| Падзеі »
 08.12.2024 beresin030 1

4 снежня, з нагоды сусветнага дня інвалідаў, валанцёры парафіяльнага Карытас завіталі ў госці да наведвальнікаў дзённага аддзялення РТЦСАН.

 08.12.2024 beresin020
 08.12.2024 beresin025

Традыцыйна, валанцёры падрыхтавалі смачныя пачастункі для кожнага наведвальніка, а таксама шмат цікавых конкурсаў і танцаў. Усе разам весела танчылі і актыўна прымалі ўдзел у забаўляльнай праграме!

  

А ўжо 8 снежня, валанцёры, разам з братам Сяргеем Гусарам OFM Cap, адведалі пацыентаў аддзялення сястрынскага дагляду ў Беразінскім (Маладзечанскі раён).

 08.12.2024 beresin103

Акрамя добрага настрою і смачнага печыва, кожны  атрымаў  свой індывідуальны падарунак, які да дня ўспаміну св. Мікалая збіралі валанцёры ўласнымі сіламі. Ніхто не застаўся без увагі: кожны чалавек мог паразмаўляць  і падзяліцца жыццёвымі турботамі з братам і валанцёрамі.

 08.12.2024 beresin116

Самае каштоўнае, што можа атрымаць валанцёр у адказ на сваю працу- гэта эмоцыі, усмешкі і  слёзы радасці, якіх было вельмі шмат на тварах нашых сяброў!

 08.12.2024 beresin114

  

Дзякуем Богу за дар нашых цёплых сустрэч, якія матывуюць нас на далейшае служэнне, і з нецярпеннем чакаем наступных!

Запрашаем  жадаючых дзяліцца часцінкай свайго сэрца і жыцця ў нашу каманду. Каб стаць  валанцёрам Сaritas у нашай парафіі, неабходна запоўніць акету валанцёра ТУТ>>>

Тэкст: Ігар Лапата

Фота, відэа: Таццяна Сакалоўская, Ірына Фаміна