Новае свята ў супольнасці міністрантаў парафіі
"Падобным чынам і Сын Чалавечы не прыйшоў,
каб Яму служылі, але каб Ён служыў
ды аддаў душу Сваю як адкупленне за многіх".
Мц. 20:28.

У першую нядзелю Адвэнту і новага Літургічнага году, 1 снежня, падчас Святой Імшы а 10 гадзіне, у супольнасці міністрантаў нашай парафіі адбылося яшчэ адно свята!

Адразу адзінаццаць хлопцаў, пасля адпаведнай падрыхтоўкі, атрыманай пад кіраўніцтвам братоў капуцынаў, перайшлі на новыя ступені міністранцкага служэння: чацвёра (Цімафей Савянок, Мацвей Вяжэвіч, Якаў Дасюкевіч, Дамінік-Антоній Гаранін) сталі Міністрантамі Кнігі; сямёра (Арцём Гурштыновіч, Андрэй Стрэж, Кірыл Касяк, Канстанцін Губко, Уладзіслаў Астравушка, Яўген Апанэль, Ігар Лапата) - Міністрантамі Святла (падрабязней пра функцыі кожнай ступені міністранцкай паслугі можна прачытаць у артыкуле з мінулага тыдня).

Перад Богам і сабраным людам хлопцы ўрачыста склалі свае абяцанні і з рук пробашча брата Уладзіслава Мінько атрымалі знакі прыналежнасці да сваёй новай ступені служэння: для новапрызначаных міністрантаў святла імі з'яўляюцца белыя палярыны, а для міністрантаў кнігі - крыжы, якія падчас Імшы яны будуць насіць паверх комжы.





Шчыра віншуем нашых міністрантаў і іх бацькоў, а таксама зычым узрастання ў шчырай веры і адданым служэнні Богу і бліжнім!
Тэкст: Ігар Лапата, Ганна-Марыя Гараніна
Фота: Кацярына Савянок