ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ І ІІ ЭТАП БЕЖМАВАННЯ
| Падзеі »
Прайшоў Дзень моладзі ў нашай парафіі. Моладзь з 8-11 класаў прыняла ўдзел у гэтым мерапрыемстве.
На сустрэчу прыйшло 35 чалавек. Моладзь выслухала канферэнцыю бр. Юрыя Краўчанкі, які распавёў моладзі "Што такое Керыгма". Пасля былі сустрэчы ў малых групах, дзе разам дзяліліся сваімі ўражаннямі наконт выслуханай канферэнцыі.
Далей была гарбата з пячэнькамі, дзе мы вясёла правялі час. А далей с.Уладзіміра коратка распавяла нам, што такое Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, пасля чаго ўсе моўчкі адаравалі Пана Езуса. Шмат маладых людзей скарысталіся з магчымасці прыняць сакрамэнт пакаяння.
На св.Імшы а г.18.00 частка моладзі, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту бежмавання, выразіла згоду надалей ісці шляхам падрыхтоўкі да гэтага сакрамэнту. Адбыўся ІІ этап бежмавання, падчас якога айцец пробашч Анатоль Ярошка спытаўся ў іх: "Аб чым вы просіце сёння Касцёл Божы?" І моладзь адказала: "Просім аб ўзмацненні на шляху падрыхтоўкі да сакрамэнту бежмавання".
Далей моладзь з запаленымі свечкамі адраклася ад розных язычніцкіх культаў, абярэгаў, чырвонай ніткі, амулетаў і іншых знакаў смерці і знакаў прыналежнасці сатане. На ўсё гучаў адзін адказ моладзі: "Ніколі не здрадзім Хрысту".
Увесь касцёл супольна маліўся за гэтых хлопцаў і дзяўчат, каб яны вытрывалі ў сваіх абяцаннях.
Пасля Св. Імшы зноў разам пілі гарбату і гулялі ў розныя цікавыя гульні.
Дзякуй Богу і арганізатарам за гэты дзень падрыхтоўкі да надыходзячых святаў Божага Нараджэння!
{joomplucat:63 limit=38}