Капітул Францішканскай Моладзі Таў 6-8.05.2023
З 6 па 8 траўня ў Францішканскай Моладзі Таў адбыўся Капітул у вёсцы Ляскоўка (Карытас).
Галоўнай мэтай Капітулу быў выбар новай Рады ФМ Таў.
Рада ФМ Таў выбіраецца на 2 гады. Рада выконвае інцыятыўную ролю, каардынуе бягучую дзейнасць супольнасці ФМ Таў, дбае пра рознабаковае развіццё супольнасці, таксама займаецца візітацыяй лакальных супольнасцей, якія знаходзяцца ў Мінску, Маладзечна, Докшыцах, Слоніме, Гродна і Любліне (Польшча).
Новымі членамі рады сталі:
Нацыянальны Лідар ФМ Таў - Мацвей Несцяронак;
Намеснік лідара ФМ Таў - Святлана Станкевіч;
Нацыянальны скарбнік ФМ Таў - Аўгусцін Адамовіч.
Усяго членаў супольнасці ФМ Таў роўна 100 чалавек, з іх актыўных удзельнікаў 75. І ў гэтым годзе новавыбраная Рада будзе дбаць пра гэтую колькасць людзей і распаўсюджваць гэты Францішканскі Шлях навяртання разам у супрацоўніцтве з братамі капуцынамі.
Жадаем новай Радзе ФМ Таў моцы Духа, адвагі, разважлівасці і пакоры. Каб неслі сваю паслугу годна, паказваючы прыклад сапраўднай адданасці сваёй супольнасці!
Тэкст: Святлана Станкевіч
Фота: Мацвей Страх