Skip to main content

Парафіяльны хор у Будславе 6.05.2023

| Падзеі »

Наш парафіяльны хор разам з Дамінікай Гулевіч, яго кіраўніком, 6 мая завітаў да Маці Божай Будслаўскай, дзе ўпрыгожваў спевам святую Імшу.

У чарговай Імшы ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай прымалі ўдзел прадстаўнікі розных касцёльных рухаў і малітоўных груп. Было вельмі прыемна, што сярод больш чым 600 удзельнікаў з розных дыяцэзій і парафій можна было сустрэць “сваіх”. А калі загучалі знаёмыя галасы нашых харыстаў, якія цудоўна, як і заўсёды, спявалі знаёмыя песні, то і наогул склалася прыемнае ўражанне, што я адначасова і ў Будславе, і дома. У такія моманты ярчэй адчуваецца, наколькі вялікае значэнне для заглыблення ў малітву мае музыка і спеў!  Шчырая падзяка Дамініцы і ўсяму нашаму хору.

Тэкст: Кацярына Савянок

Фота: Дамініка Гулевіч