Трэнінг па суправаджэнню пажылых і хворых людзей 21.08.2022
21 жніўня ў нашай парафіі адбыўся трэнінг па аказанню дапамогі пажылым і хворым людзям дома. Трэнінг праводзіла прадстаўнік Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Людміла Платава, якая з'яўляецца інструктарам сацыяльнай службы "Табіта" у Мінску.
Вельмі часта бывае, што чалавек кажа, што яго сваяк моцна змяніўся пасля таго, як захварэў, і ён не разумее, як з ім мець зносіны і які падыход да яго выбраць. І зваротная сітуацыя, калі сам хворы кажа, што яго сям'я адварочваецца ад яго: "я ў сітуацыі хваробы адчуваю сябе ў поўнай адзіноце, нягледзячы на тое, што вакол мяне ёсць блізкія людзі».
Гэта значыць хвароба як быццам стварае бар'ер паміж людзьмі.
Каб разабрацца, як паводзіць сябе ў такіх сітуацыях, Людміла, звярнула асаблівую ўвагу на сферы патрэбаў чалавека: фізічную, сацыяльную, псіхалагічную і духоўную. Бо з хваробай ў чалавека гэтыя сферы змяняюцца, і трэба навучыцца жыць новым, і годным жыццём, ў новых умовах і без страху.
На пытанне: “як прыняць хваробу?” – мы знайшлі адказ ў пяці стадыях перажывання хваробы па мадэлі Кюблер-Рос. Гэта стадыі: адмаўленне, злосць, гандаль, дэпрэсія, прыняцце. Гэта нармальныя рэакцыі чалавека на трагічныя навіны. І менавіта іх мы перажываем, калі спрабуем справіцца са зменамі ў сваім жыцці.
Людміла расказала, як супакоіць людзей, якія жывуць з хваробай дэменцыі. У гэтым дапамагае валідацыённая тэрапія. Якая накіравана на тое, каб дапамагчы чалавеку прапрацаваць эмоцыі, якія стаяць за складанымі паводзінамі. Асноўнай ідэяй тэрапіі з'яўляецца тое, што людзі, якія знаходзяцца на позніх стадыях жыцця могуць мець нявырашаныя праблемы, якія вызначаюць іх паводзіны і эмоцыі. Тое, як члены сям'і рэагуюць на такія паводзіны і эмоцыі, можа альбо пагоршыць іх, альбо дапамагчы вырашыць іх.
У другой частцы трэнінга Людміла адказвала на пытанні слухачоў. Удзельнікі прапанавалі правесці наступны трэнінг па практычнай частцы па дагляду за хворымі людзьмі.
Трэнінг прайшоў у цёплых, сяброўскіх і даверлівых адносінах.
Шчыры дзякуй Людміле, за магчымасць набыць веды па дагляду за хворымі людзьмі.
Мы не можам дадаць часу да абмежаванага жыцця, але мы можам дадаць жыцця да абмежаванага часу.
Клопат аб чалавеку, які памірае - гэта:
- Шмат болю, няўпэўненасці, пакут
- Шанец зразумець каштоўнасць адносін
- Дар быць з чалавекам у момант яго ператварэння
- Магчымасць выказаць і атрымаць апошнюю падзяку
- Шанец дакрануцца да жыцця іншага
Спасылкі на соцсеткі, якія дапамогуць у даглядзе за цяжкахворымі людзьмі дома.
- Змена пасцельнай бялізны https://youtu.be/J6cry13qA3o
- Змена сподняй бялізны https://youtu.be/GaU6WqnVUzk
- Як перасадзіць чалавека на крэсла https://youtu.be/7iN4VAm35Kc
- Змена памперсаў https://youtu.be/mEwoe7WA44I