Skip to main content

Мядовы кірмаш-2022

| Падзеі »

Мядовы кірмаш Маладзечна

14 жніўня напярэдадні ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, або Маці Божай Зельнай, якую каталіцкі Касцёл адзначае 15 жніўня, у нашай парафіі прайшоў Мядовы кірмаш, які ўжо становіцца традыцыяй.

Сёлета можна было набыць цудоўны мёд розных відаў ад нашых пчаляроў Уладзіміра Пячэрскага, Алега Шумеля, сям’і Квяцінскіх, таксама садавіну, гародніну, духмяныя травы, рассаду для аптэкарскага агароду.

Моладзь ФМ Тау частавала кавай. У валанцёраў парафіяльнай супольнасці Карытас маленькіх парафіянаў чакала салодкая вата, рознае смачнае дамашняе печыва. Можна было прысесці пачаставацца дранікамі, выпіць травяной гарбаты розных відаў. Таксама можна было палюбавацца і прыдбаць абразы, прыгожа вышытыя ў капуцынскай майстэрні Sacris Vestibus, прыгожыя кошыкі і розныя іншыя дэкаратыўныя вырабы нашых майстроў Раі Квяцінскай і Аляксея Місевіча.

Дзякуй усім, хто спрычыніўся да арганізацыі і правядзення кірмашу, і ўсім, хто частаваўся і дарыў усмешкі.

Тэкст: Каця Савянок

Фота: Ірына Фаміна

Больш фота:  https://www.facebook.com