Пасвячэнне прэзбітэрату бр. Уладзіслава Мінько 27.11.2021
27 лістапада ў нашым касцёле Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне брату дыякану Уладзіславу Мінько, капуцыну.
Бр. Уладзіслаў паходзіць з парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску. Падрыхтоўку да святарства распачаў у Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Ломжы (Польшча). Затым уступіў у Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў і завяршыў навучанне ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Любліне. Служыў дыяканам ў г. Докшыцы і ў г. Маладзечна. З 28 лістапада 2021 г. бр. Уладзіслаў Мінько распачынае сваё святарскае служэнне ў якасці вікарыя парафіі св. Казіміра ў г. Маладзечна. 28 лістапада, ў нядзелю а 12.00 бр. Уладзіслаў будзе цэлебраваць прыміцыйную Святую Імшу ў касцёле Маці Божай Будслаўскай ў Мінску (Каменная Горка).
Тэкст: бр. Андрэй Квяцінскі
Фота: Эрык Савянок, бр. Андрэй Шэстакоў
Дзякуем Богу за яшчэ аднаго святара, які прыняў заклік Хрыста быць Яго рукамі, мець Яго сэрца, казаць Яго словы, чыніць Яго справы, быць Яго святлом і любоўю для нас, чулым айцом для кожнай душы. Няхай Пан Бог у Сваёй вялікай шчодрасці, дабрыні і міласэрнасці адорыць а. Уладзіслава ўсімі патрэбнымі для гэтага ласкамі.
Запіс трансляцыі: https://youtu.be
Фота ў соцсетках: https://vk.com, https://www.facebook.com