Skip to main content

Складанне шлюбаў у ФОС 20.11.2021

| Падзеі »

 

Напярэдадні ўрачыстасці Хрыста, Валадара Сусвету, у суботу,  20 лістапада, на ранішняй Святой Імшы адбылася важная падзея ў жыцці мясцовай супольнасці Францішканскага Ордэна Свецкіх.

Пасвячаючы сябе служэнню Божаму валадарству ў сваім свецкім стане, дзве сястры і брат склалі вечныя шлюбы і адна сястра аднавіла абяцанні евангелічнага жыцця на адзін год. Абяцанні былі зацверджаны а. Андрэем Букштанам, кусташам Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі, які целебраваў Святую Імшу.

Святы Францiшак заахвочвае тых, хто вырашыў наследаваць Хрыста па яго прыкладу, словамi Запавету: «Той, хто гэта захавае, няхай будзе напоўнены ў небе благаслаўленнем найвышэйшага Айца, а на зямлi благаслаўленнем Яго ўмiлаванага Сына з Духам Святым Суцяшыцелем, з усiмi нябеснымi ciламi i ўсiмi святымi».

Ласка Духа Святога, заступнiцтва Найсвяцейшай Панны Марыi, св. а. Францiшка і св. а. Піо, а таксама братэрская супольнасць хай заўсёды будуць дапамогай брату і сёстрам, каб яны дасягнулі дасканаласцi хрысцiянскай любовi.