Пачатак навучальнага 2021 года
| Падзеі »
29 жніўня а 12.00 у нашай парафіі дзеці, моладзь, іх бацькі і настаўнікі маліліся разам на пачатак навучальнага года.
Святую Імшу цэлебраваў пробашч парафіі бр. Ігар Колзун, які падчас гаміліі нагадаў пра важны абавязак бацькоў - хрысціянскае выхаванне сваіх дзяцей. Напрыканцы святой Імшы адбылося благаслаўленне вучняў і настаўнікаў на новы навучальны год.
Тэкст: с. Фаўстына
Фота: Вольга Асіповіч