Устанаўленне міністрантаў

На гэтым тыдні ў нашай парафіі павялічылася супольнасць міністрантаў. Слова ministrant у перакладзе з лацінскай мовы азначае «той, хто служыць, прыслужвае». Міністрант — гэта хлопец, які дапамагае святару пры цэлебрацыі літургіі. Існуюць розныя ступені міністрантаў.
16 мая, на Імшы а 12:00, у нашай парафіі адбылося ўстанаўленне новых міністрантаў. Кандыдаты Міхаіл Роўда, Ягор Галун, Антон Савянок, Глеб Мацвеев былі прыняты ў літургічную службу.
18 мая, на Імшы а 18:00, адбылося ўстанаўленне новых міністрантаў у ступені міністранта кнігі і міністранта алтара. Кандыдаты: Аўгусцін Адамовіч, Аляксей Кавецкі.
19 мая, на Імшы а 8:00;18:00 адбылося ўстанаўленне новых міністрантаў у ступені міністранта святла. Кандыдаты: Мацвей Страх, Уладзіслаў Ніхаёнак, Якаў Дасюкевіч, Дамінік Гаранін, Цімафей Савянок.
Павялічылася супольнасць служачых Пану ў літургіі Касцёла. Радуемся і дзякуем Богу, ад якога паходзіць усялякае добрае прагненне. Няхай новым міністрантам дапамагае малітва, ахінае клопат нашай супольнасці, а іх бацькам няхай заусёды спадарожнічае ласка і дапамога Пана і Збавіцеля нашага, Езуса Хрыста, якому хвала і валадарства на вякі вечныя. Амэн.