30 жніўня адбылася Святая Імша на распачацце новага навучальнага года
| Падзеі »
30 жніўня на Святой Імшы на 12.00 дзеці і моладзь разам са сваімі бацькамі і настаўнікамі маліліся аб Божым благаслаўленні на новы навучальны і катэхетычны год.
Божае Слова ў гэты дзень нас заклікала клапаціцца ў першую чаргу пра сваю душу, а не пра тое, што абяцае нам свет. Клопат пра сваю душу праяўляецца таксама ў тым, што мы пазнаём Бога — нашага Створцу і Валадара. Катэхеза — гэта шлях пазнання Бога, шлях распазвання Яго волі ў нашым жыцці.
Пасля Святой Імшы адбылося благаслаўленне школьнікаў, студэнтаў і настаўнікаў.
Няхай Дух Святы дае свае дары на новы навучальны год!
с. Фаўстына MSF
Больш фотаздымкаў на старонках: