Віншаванні і падзякі брату Францішку Бука
| Падзеі »
Сёння пасля Св. Імшы на 18.00 гадзін парафіяне віншавалі з імянінамі брата Францішака Бука і дзякавалі за добрую і шчырую службу ў касцёле на працягу чатырох гадоў.
Брат Францішак пераязджае служыць у парафію ў г. Слонім.
Дарагі брат Францішак, складаем табе сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, нястомнай апекі Панны Марыі і святога Заступніка, як мага больш прычын для радасці, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і добразычлівых людзей побач. Няхай жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, выконваемая паслуга прыносіць задавальненне, а міласэрны Бог шчодра ўзнагароджвае сваімі ласкамі.
Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню і адкрытасць, а таксама клопат пра людзей і касцёл.
Больш фотаздымкаў на старонках:
{joomplucat:150 limit=40}