“Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла”
У Катэхізісе Каталіцкага Касцёла пяты касцёльны наказ гучыць так: “Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла”.
У гэтым наказе падымаецца пытанне: Ці я прымаю ўдзел ў жыцці Касцёла?
А калі казаць канкрэтна, ці я ангажуюся ў жыццё маёй парафіі: ці я прыналежу да супольнасці, ці да якой-небудзь парафіяльнай групы, як я удзельнічаю ў св.Імшы, прынамсі ў кожную нядзелю – гэта ўсё мой клопат аб супольнасці Касцёла.
Як жа мне клапаціцца пра касцёл, калі мяне тут няма! Я нічога не ведаю, што тут адбываецца! У касцёле трэба час ад часу прыбрацца, трэба паклапаціцца пра кветкі або дэкарацыі, як абагрэцца, як зрабіць рамонт (або будову, якая працягваецца ў нашым касцёле!), і яшчэ шмат іншых рэчаў. Гэта і ёсць мой клопат аб жыцці парафіі. Я магу дамагчы братам і сёстрам, якія і так клапоцяцца аб парафіі, каб яшчэ лепей развіваць маю парафіяльную супольнасць.
У гэтым наказе не ідзе гаворка толькі аб тым, каб кінуць пару рублёў на ахвяру падчас Імшы, хоць гэта і ёсць частка гэтага наказу, але перш за ўсё, гаворка ідзе пра мой клопат аб парафіяльнай супольнасці.
Паглядзіце на фота, як працягваюцца працы ў нашым касцёле св. а.Піо. Ужо пачалі фарбаваць сцены. Касцёл дзень за днём становіцца прыгажэйшы і больш утульны.
Вось тут і трэба задаць свайму сумленню пытанне:
- Ці я магу прыйсці прыбрацца ў касцёле пасля тыдня будовы? Кожную нядзелю святар заахвочвае ўсіх жадаючых прыйсці і ахвяраваць свой каштоўны час.
- Таксама святар просіць кожную сям’ю ахвяраваць на рамонт (а канкрэтна на афарбоўку сцен і даху) дваццаць пяць рублёў.
Заахвочваем вас дапамагчы ў патрэбах нашай парафіяльнай супольнасці св. Казіміра і касцёлу св.а.Піо.
с. Уладзіміра
{joomplucat:128 limit=40}
{joomplucat:126 limit=20}