Запрашаем дзяцей кожны панядзелак і чацвер у 6.45 на Рараты і прымаць удзел у конкурсе на лепшы ліхтарык
Адной з прыгожых традыцый Адвэнту з’яўляецца раратняя святая Імша (Рараты) у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, якую звычайна цэлебруюць на світанні.
З вялікай ахвотай у раратніх святых Імшах прымаюць удзел дзеці, якія на пачатку літургіі ідуць у працэсіі, трымаючы ў руках запаленыя свечкі або лампадкі. І толькі на спеў «Хвала на вышынях Богу...» ва ўсім касцёле запальваецца святло.
Яшчэ адным праяўленнем адвэнтавай літургіі святла з’яўляюцца раратнія ліхтарыкі. Ідучы на рараты, дзеці бяруць з сабой ліхтары, каб асвятліць змрок.
Гэтая прыгожая сімволіка нагадвае пра неабходнасць збірання добрых учынкаў, якія дапамогуць асвятліць змрок граху ў нашай душы, паказаць Хрысту дарогу да людскіх сэрцаў.
Падчас раратняй Імшы для дзяцей праводзіцца конкурс на самы лепшы ліхтарык, зроблены сваімі рукамі. Запрашаем дзяцей і бацькоў на Рараты!
{joomplucat:113 limit=38|columns=3}