11 лістапада на Святой Імшы а 12-й гадзіне парафія развітвалася з братам Юрыем Краўчанка
Калі кажуць пра чалавека што ў яго залатыя рукі, светлы розум і добрае сэрца – гэта пра нашага брата Юрыя Краўчанка.
Працуе ён у нашай парафіі з 2009 года. За гэты час ім вельмі шмат было зроблена ў справе будаўніцтва нашага касцёла.
Мы вельмі удячны Пану Богу, што брат Юрый служыў і працаваў у нашай парафіі і з’явіўся ў жыцці кожнага з нас.
Няхай Бог Усемагутны, у Сваей дабрыні і міласэрнасці, узнагародзіць брата Юрыя за ўсе сумесныя малітвы, за цікавыя і мудрыя казанні, асабліва за працу з нашымі дзецьмі.
Цяжка і сумна нам развітвацца з братам Юрыем, але мы разумее, што служба ў ордэне таго патрабуе, а мы, парафіяне, дзякуем яму за адданае служэнне касцёлу, за дабрыню, за разуменне і цярплівасць, за цяпло і ўтульнасць нашага касцёла, за усе што зроблена за гэты час.
Жадаем моцнага здароўя, сіл і цярплівасці, душэўнага спакою і добрага настрою заўжды. Божай падтрымкі ва ўсіх справах, даверу да Бога, шчырых вернікаў на новым месцы.
Няхай Усемагутны Бог яго ніколі не пакідае, а Маці Божая атуляе Яго сваёй апекай на доўгія гады святарскага служэння Богу і людзям.
Удзячныя вернікі парафіі св. Казіміра г. Маладзечна
{joomplucat:108 limit=100|columns=3}