З 29 кастрычніка ў нашай парафіі распачаліся катэхезы для дарослых і моладзі, кожны панядзелак і пятніцу ў 18:45
Неакатэхуменальны шлях - гэта свецкі рух у Каталіцкай царкве, які аб'ядноўвае каля 500 тысяч чалавек ва ўсім свеце. Па звесткам Вікіпедыі на 2007 год супольнасці Неакатэхумената існавалі прыкладна ў 4500 парафіях у 105 краінах свету, а колькасць саміх суполак перавысіла 15000. [4]. На сярэдзіну 2008 года на постсавецкай прасторы існавалі 104 супольнасці.
Папа Францішак: Харызма неакатэхуменату — вялікі дар для Касцёла
5 мая ў рымскім мікрараёне Тор-Вергата папа Францішак узначаліў святкаванне 50-годдзя пачатку дзейнасці Неакатэхуменальнага шляху, у якім бралі ўдзел таксама вернікі з Беларусі. У сваёй прамове Святы Айцец запрасіў падзякаваць Богу за спазнаныя за гэты час любоў і вернасць.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі ўручыў Бібліі слухачам катэхез пры парафіі ў Маладзечне
13 сакавіка 2017 года ў парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне слухачы катэхез для дарослых атрымалі Бібліі з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага.
Катэхезы пры парафіі арганізуе «Неакатэхуменальны шлях», які дзейнічае ў касцёле св. Піо з 2006 года. На сёння яго ўдзельнікі аб’яднаныя ў тры вялікія супольнасці.
Раз на год праходзяць заняткі па катэхезе, якія служаць глыбокаму пазнанню сваёй рэчаіснасці і сваіх адносін з Богам і людзьмі.
Афіцыйная старонка шляху http://www.camminoneocatecumenale.it