6 кастрычніка ў Магілёве прайшоў ІІ Ружанцовы кангрэс
6 кастрычніка 2018 года ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбыўся другі Ружанцовы кангрэс. Удзел у ім прыняло 320 чалавек у тым ліку 20 чалавек ад нашай парафіі.
Сустрэча прайшла пад дэвізам «Святы Тамаш Аквінскі - вялікі і блізкі»
Удзельнікі праслухалі даклады:
- айца Віталія Сапегі OP «Жыццё св. Тамаша Аквінскага, доктара Касцёла»
- айца Міхала Ермашкевіча ОР «Каментарый св. Тамаша Аквінскага да малітваў «Ойча наш», «Вітай, Марыя» і «Веру»
- Алеся Жлуткі «Св. Тамаш, прачытаны нанава»
- айца Марыяна Хануска OP «Св. Тамаш — вучань і настаўнік. Любоў да Святога Пісання»
Праслухаць даклады можна на старонцы http://catholicnews.by
Пасля дакладаў была размова з дакладчыкамі, пытанні, дыскусіі, сведчанні аб пладах Ружанцовай малітвы. Адна з парафіянак паведаміла пра гісторыю катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава г. Магілёва.
Завяршылася сустрэча Эўхарыстыяй.
Удзельнікі Кангрэса вельмі задаволены сустрэчай, змястоўнымі дакладамі, абедам пад адкрытым небам, памятнымі падарункамі.
Шчыра дзякуем арганізатарам братам Дамініканам. Раім наведаць Кангрэс у наступным годзе.
{joomplucat:98 limit=40}