Прыпамінаем дзецям і бацькам, што распачаўся новы навучальны катэхетычны год!
Усе дзеці школьнага ўзросту абавязаны прыходзіць на катэхезу.
Катэхеза – гэта не толькі падрыхтоўка да споведзі і Св. Камуніі.
ККК нам прыпамінае: “Бацькі з’яўляюцца для дзяцей першымі настаўнікамі веры і першыя адказваюць за іх выхаванне. Яны маюць абавязак таксама забяспечваць, наколькі магчыма, іх духоўныя патрэбы. Іх асаблівая місія — выхоўваць дзяцей у хрысціянскай веры”. І супольнасць Касцёла імкнецца дапамагаць бацькам у хрысціянскім выхаванні сваіх дзяцей. Заахвочваем усіх запісвацца на заняткі катэхезы.
Падрабязны план катэхезы можна ўбачыць на дошчы аб’яваў у канцы касцёла. Кожны з дзяцей прыходзіць у свой клас, адпаведна класу ў сярэдняй школе.
Дзяцей можна запісваць на заняткі катэхезы з 1 класа сярэдняй школы (малодшая група 1-2 кл.)
Падрыхтоўка да І Св. Камуніі пачынаецца ў 3 класе. Калі вашае дзіця яшчэ не прыняло І Св.Камунію, вы павінны прыйсці запісацца ў “наш” 3 клас і запоўніць анкету вучня! Не важна, ці дзіця вучыцца ў школе у 5-6 ці 8 класе, у нас запісваемся да І св.Камуніі ў 3 клас!
Асабліва просім звярнуць увагу на падрыхтоўку да св.сакрамэнтаў сваіх дзяцей тых бацькоў, якія хрысцілі дзяцей у нашай або іншых парафіях 8-10 гадоў таму. Гэта значыць, прыблізна ў 2007 – 2009 гг. Запрашаем і чакаем вас!
Па ўсіх пытаннях звяртацца да с.Уладзіміры.