3 верасня адбылася Святая Імша на распачацце новага навучальнага года
| Падзеі »

Сёння ў нас распачаўся новы навучальны год. На Св.Імшы, з удзелам дзяцей, адбылося асвячэнне школьных прыналежнасцяў. Дзеці атрымалі Божае благаслаўленне. Столькі дзяцей і столькі радасці! Няхай гэтая радасць захаваецца ў нашых сэрцах на ўвесь год!
Малітва перад вучобаю
О добры Божа, прасвятлі нас Духам Тваім Святым, які дае розум і ўмацоўвае духоўныя сілы, каб мы ўважліва спасцігалі ўсе навукі і раслі Табе, Стварыцелю нашаму, на славу, бацькам і настаўнікам нашым на радасць і ўцеху, Касцёлу і Бацькаўшчыне на дабро і славу. Амэн.
{joomplucat:52 limit=14}