23 верасня ў нашай парафіі адзначылі свята св. а. Піо
| Падзеі »
У нядзелю, 23 верасня, Касцёл успамінае святога падрэ Піо з П'етрэльчыны, святара ордэна Братоў Меншых Капуцынаў. У гонар святога Піо названы наш касцёл.
Узначаліў урачыстую Святую Імшу а. Андрэй Букштан OFM Cap, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах.
У гамiлii а. Андрэй падкрэслiў асаблiвую ролю Крыжа як ў жыццi вялiкага святога з П'етрэльчыны, так i ў нашым жыццi. Крыж ёсць невычэрпная крынiца мудрасцi. Мы амаль заўсёды стараемся абмiнаць крыжы, шукаем камфорту, не хочам расстацца з эгаiзмам, таму у жыццi праходзiм мiма Бога, мiма шчасця. А Крыж трэба палюбiць i не ўцякаць ад яго, а прымаць з пакорай. Езус i Крыж непадзельныя.
Play Slideshow Pause Slideshow