Майстэрня па пашыве літургічнага адзення SACRIS VESTIBUS запрашае да набыцця сваёй прадукцыі
Літургічнае адзенне, алтарная бялізна, дэкаратыўнае аздабленне святыні з’яўляюцца неад’емнай часткай гістарычных хрысціянскіх традыцый, якія поруч з музычным, выяўленчым, тэатральным, архітэктурным мастацтвам уваходзяць у агульны комплекс Рымска-каталіцкага набажэнства. Клапоцячыся пра прыгажосць Літургіі Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі, намаганнямі братоў капуцынаў было створана атэлье па пашыве літургічнага адзення „SACRIS VESTIBUS”.
Літургічнае адзенне – гэта самастойная адзінка хрысціянскага набажэнства і частка мастацка-культурнай спадчыны. Кожны перыяд літургічнага года мае сваё асабістае ўвасабленне ў візуальным спектры аздаблення святыні і убраннях святароў. Літургічнае адзенне разглядаецца як знешні, рэчавы вобраз нябеснай вопраткі Хрыста, анёлаў і святых. Але трэба разумець тое, што сучасны выгляд літургічнага адзення не з’яўляецца вызначэннем Пана Бога. Гэта вынік гістарычнага развіцця Царквы.
У першых трох стагоддзях існавання хрысціянства, богаслужбовыя ўбранні не адрозніваліся ад адзення свецкіх людзей ні формай, ні арнаментам. IV – IX стст. найбольш важная эпоха ў гісторыі літургічнага адзення, тады адбылося канчатковае раздзяленне богаслужбовага і паўсядзённага адзення. У перыяд з IX ст. па XIII ст. завяршыўся працэс фарміравання літургічнага адзення Рымска-каталіцкай Царквы.
Формы, віды і колеры літургічнага адзення ад ХІІІ ст. не змяняліся, але шматлікай трансфармацыі паддаваліся элементы дэкарацыі і аздаблення ўбораў каштоўнымі камянямі, залатымі ніткамі і інш. Найбольш каларыстычнай, багатай і тэатралізаванай вопратка святароў і літургічнай службы была ў эпоху Барока.
Пасля 1620 г., у час пантыфікату папы Урбана VIII, царкоўныя ўборы набылі функцыю вылучаць чалавека царкоўнага сана ад свецкіх людзей. З гэтага моманту літургічнае адзенне ствараецца па строга вызначаных прапорцыях – адзенне павінна быць простым без дадатковага аздаблення, мадэлі крою арыентаваныя на раннесярэднявечныя ўзоры вопраткі. Другі Ватыканскі сабор (1962-1965 гг.) зацвярджае “высакародную прастату” царкоўнага адзення.
Час нараджае стылі і знішчае іх. Перамены датычаць усяго – гісторыі, культуры, традыцый, непасрэдна чалавека, але нязменным застаецца выгляд простага літургічнага адзення, якое не падпарадкоўваецца часу, стылю, модзе.
У Сярэднявеччы царкоўнае адзенне звычайна выраблялі манахі ў сваіх мануфактурах. Цяпер іх ствараюць у спецыяльных пашывачных майстэрнях – такіх, як, напрыклад „SACRIS VESTIBUS”.
Стварэнне майстэрні
Майстэрня SACRIS VESTIBUS была створана амаль год таму назад пры парафіі св. Казіміра ў г. Маладзечна. На тэрыторыі Беларусі гэта адзіная і паршая постсавецкая майстэрня па пашыве літургічнага адзення для Рымска-каталіцкай Царквы.
![]()
Майстэрня дзейнічае пад апекай Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. У супрацоўніцтве з братамі вытворчасцю вырабаў займаюцца кваліфікаваныя спецыялісты па пашыве, мадэляванню і вышыўцы адзення.
![]()
Браты капуцыны спрабуюць адрадзіць тыя традыцыі старажытнага мастацтва, якія ў мінулым стагоддзі сталі аддавацца забыццю. Адным з традыцыйных напрамкаў гэтага мастацтва з’яўляецца царкоўная вышыўка, якая ў ранейшыя часы выконвалася выключна ўручную, а сёння ўсё часцей выконваецца з выкарыстаннем вышывальных машын і камп’ютэрнага праграмавання.
Майстэрня SACRIS VESTIBUS абсталявана сучаснымі вышывальнымі станкамі і швейнымі машынамі, якія даюць магчымасць ствараць вырабы высокай ступені складанасці з захаваннем лепшых традыцый каталіцкага царкоўнага мастацтва.
Асартымент майстэрні
У майстэрні можна замовіць пашыў або купіць гатовыя вырабы. Адзенне для святароў, літургічнай службы, аздабленне для храму і вырабы прыстасаваныя для розных хрысціянскіх патрэбаў спецыялісты могуць распрацоўваць спецыяльна для кожнага канкрэтнага заказчыка, або прапануюць узоры, якія імі ўжо створаныя.
![]()
Майстэрня SACRIS VESTIBUS прапануе тэкстыльныя вырабы, прызначаныя як для святочнай, так і для паўсядзённай літургічнай дзейнасці:
- арнаты: зялёныя, фіялетавыя, чырвоныя, святочныя;
- капы;
- стулы з вышыўкай або дадатковым аздабленнем;
- альбы: для прэзбітараў, для лектараў, для першай камуніі;
- комжы: для прэзбітараў, для міністрантаў;
- абрусы для алтара і літургічную бялізну;
- сутаны;
- тэкстыльнае аздабленне для святыні на любую урачыстасць;
- адзенне для хрысціянскіх супольнасцей (касцюмы для парафіяльных хораў, тэатральных пастановак, пілігрымак і інш.)
Паглядзець асартымент можна на сайце інтэрнэт-вітрыне www.sacris.by
Прывабныя кошты
Мануфактура па пашыве літурнічнага адзення прапануе вельмі недарагія кошты на свае вырабы ў параўнанні з замежнымі вытворцамі. Акрамя прывабнага кошту SACRIS VESTIBUS прадастаўляе зніжкі пастаянным пакупнікам і за аднаразовую закупку некалькіх тавараў.
Зручнасць дастаўкі
Нарэшце літургічнае адзенне і розныя віды дадаткаў да яго можна купіць на тэрыторыі Беларусі, а не правозіць з-за мяжы, што займае час і дадатковыя затраты.
Набыць вырабы мануфактуры можна:
- непасрэдна ў майстэрні па вул. Вялікі Гасцінец, д. 141, г. Маладзечна, Мінская вобл.;
- заказаць пры дапамозе электроннай скрынкі piovmolo@gmail.com;
- па тэлефоне, Viber, WhatsApp +375 29 619 53 81 (Валянціна Варанюк)
- па тэлефоне, Viber +375 29 516 46 60 (Дамініка Гулевіч).
Эксклюзіўны варыянт
Мадэльер майстэрні можа распрацаваць для вас любую кампазіцыю вырабу з вышыўкамі і ўпрыгожваннямі.
Напрыклад спецыяльна для святароў францішканскага ордэна і набажэнстваў у гонар св. Францішка быў распрацаваны арнат “Супакой і дабро”.
На арнаце вышыты францішканскі герб (рука Езуса Хрыста і рука св. Францішка, якія перасякаюцца праз крыж). Дадаткова арнат аздоблены тасьмой і вышыўкамі крыжоў. Вельмі просты сціплы і духоўна глыбокі як і сама сутнасць францішканскага манаства.
Такога кшталту літургічнае адзенне смела можна называць творамі мастацтва, створаных з захаваннем сакральнай значнасці і пэўных традыцый.
Найлепшы каталіцкі падарунак
Жыццё чалавека-хрысціяніна суправаджае вялікая колькасць святаў, урачыстасцяў, розных падзей жыцця і ў такі момант заўсёды паўстае пытанне: “Што падарыць блізкаму чалавеку, святару, знаёмым?” Найлепшым падарункам з’яўляецца той, які будзе патрэбны.
Напрыклад, святару можна падарыць арнат, стулу, альбу ці сутану – гэта рэчы каторыя заўсёды запатрабаваныя і не згубяць сваёй актуальнасці. Будучы хроснымі бацькамі дзіцяці можна падарыць хрысцільны набор. На імяніны можна падабраць пышна вышытыя абрусы, сурвэткі і іншыя вырабы, каторыя для вас можа стварыць SACRIS VESTIBUS.
Мануфактура капуцынаў SACRIS VESTIBUS спецыялізуецца на вырабе прадукцыі, неабходнай для штодзённага богаслужбовага жыцця і ўпрыгожвання храму. За дастаткова кароткі час зарэкамендавала сябе як надзейнага беларускага вытворцу высакаякаснай тэкстыльнай прадукцыі, якая поўнасцю адпавядае ўсім канонам Рымска-каталіцкай Царквы.
SACRIS VESTIBUS імкнецца ўзбагаціць, адрадзіць беларускія храмы і каталіцкае насельніцтва Беларусі бясцэннымі вобразамі традыцыйнага тэкстыльнага царкоўнага мастацтва, якія роднымі гукамі гістарычнай гармоніі адбіваюцца потым у вачах і сэрцах кожнага з нас.
Бліжэй пазнаёміцца з вытворчасцю майстэрні SACRIS VESTIBUS можна на сайце www.sacris.by, дзе размешчана інфармацыя пра кошты, якасць тканіны, а таксама фотаздымкі вырабаў.
Вераніка Раманенкава
Паводле сайта catholicnews.by
- Праглядаў: 1670