ХХVІІІ Звычайная нядзеля 12 кастрычніка 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 13 кастрычніка - урачыстасць бл. Ганарата Казмінскага, прэзбітэра, апякуна беларускай Кустодыі Меншых Братоў Капуцынаў.
- У сераду 15 кастрычніка – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
- У пятніцу 17 кастрычніка – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.
- У суботу 18 кастрычніка – свята св. Лукі, евангеліста, апекуна лекараў. У гэты дзень асаблівым чынам памятаем у малітве пра ўсіх працаўнікоў службы аховы здароўя.
3. На гэтым тыдні 14 кастрычніка адзначаем таксама Дзень Маці. Памятаем аб малітве за нашых матуль з падзякай Богу за дар жыцця.
4. Трывае цудоўны каляровы месяц кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам прысвечаным Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца перад вячэрняй святой Імшой штодзённа а 17.20 адбываецца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ружанец для дзяцей - у кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.
5. Пасля кастрычніка нас чакае лістапад – месяц малітваў за нашых памерлых. Памятаем аб патрэбе добраўпарадавання могілак нашых блізкіх. На могілках у Лазаўцы Святая Імша за памерлых адбудзецца ў суботу, 18 кастрычніка, а 12.00 гадзіне. У нашай краме можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца падчас Ружанца і выпамінковых Святых Імшаў ў лістападзе.
6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2026 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, капуцынскую каву, кашулькі пілігрыма і многае іншае.


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.