Skip to main content

ХХVІ Звычайная нядзеля 28 верасня 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
bogach i lazar 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 29 верасня – свята св. Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыэля і Рафала, Арханёлаў.
  • У аўторак 30 верасня – успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла.
  • У сераду 1 кастрычніка – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла.
  • У чацвер 2 кастрычніка – успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў.
  • 3-4 кастрычніка будзем адзначаць у нашым касцёле ўрачыстасць св. Францішка Асізкага. Для братоў капуцынаў і многіх супольнасцяў нашай парафіі – гэта вельмі важны дзень, які яднае многіх людзей злучаных духоўнасцю гэтага Святога. Прапаведаваць ў нашым касцёле ў гэтыя дні паводле старажытнай традыцыі будзе дамініканін – а. Павел Мажэйка з Віцебска.

3 кастрычніка пасля ранішняй святой Імшы аж да вячэрняй будзе адкрыты касцёл і выстаўлены Найсвяцейшы Сакрамэнт, які запрашаем наведаць. Пасля вячэрняй Імшы адбудзецца набажэнства Transitus, на ўспамін пераходу св. Францішка ад зямнога жыцця да вечнага. Паколькі на гэты дзень прыпадае першая пятніца месяца – да сакрамэнту пакаяння запрашаем перад святой Імшой.

У суботу 4 кастрычніка – святыя Імшы а 7.15 і 18.00. Пасля вячэрняй святой Імшы нас чакае невялікі канцэрт. Запрашаем раздзяліць з намі радасць успаміну нашага Заснавальніка.

3. 5 кастрычніка – у першую нядзелю месяца, як звычайна, пасля вячэрняй святой Імшы запрашаем на малітву падзякі і праслаўлення.

4. Дарослых людзей і сем’і, якія цікавяцца духоўнасцю св. Францішка, запрашаем на Выходныя з Францішкам, якія пройдуць 10-12 кастрычніка у Навагрудку. Запісацца можна на сайце, сац.сетках парафіі альбо ў бр. Уладзіслава.

5. Распачынаем цудоўны каляровы месяц кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам прысвечаным Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца перад вячэрняй Святой Імшой будзе штодзённа а 17.20 адбывацца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя ў чацвер пачынаецца з 16.00. Ружанец для дзяцей: у кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.

6. Пасля кастрычніка нас чакае лістапад – месяц малітваў за нашых памерлых. Памятаем аб патрэбе добраўпарадавання могілак нашых блізкіх. Малітва на могілках “На парашках” за нашых памерлых адбудзецца ў суботу, 11 кастрычніка а 12.00 гадзіне. На могілках у Лазаўцы, Святая Імша за памерлых адбудзецца ў суботу, 18 кастрычніка а 12.00 гадзіне. У нашай краме можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца падчас Ружанца і выпамінковых Святых Імшаў ў лістападзе.</span

7. Валанцёры Карытас сардэчна запрашаюць у наступную нядзелю 5 кастрычніка а 13.20 у капліцу на віншавальны канцэрт з нагоды Дня пажылых людзей. У праграме жывая музыка, спевы, вершы, народныя танцы і салодкі стол.

8. Ёсць магчымасць паехаць аўтобусам 11 кастрычніка на ўрачыстасць у Баруны. Выезд а 9.00, кошт – 20 руб., запіс у парафіяльнай краме.

9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2026 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, капуцынскую каву, кашулькі пілігрыма і многае іншае.

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.