Skip to main content

ХХV Звычайная нядзеля 21 верасня 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
mamona 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 22 верасня – успамін св. Ігнацыя з Сантыя, прэзбітэра
  • У аўторак 23 верасня – урачыстасць св. Піо з П’етрэльчыны. Гэта адпустовая ўрачыстасць тытулу нашага касцёла, асвечанага ў гонар св. а. Піо. Святая Імша ў гэты дзень адбудзецца а 7.15 і 18.00. Вячэрнюю святую Імшу ўзначаліць бр. Яўген Голуб OFMConv з Івянца.
  • У суботу 27 верасня – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, прэзбітэра.

3. 3-4 кастрычніка будзем адзначаць у нашым касцёле ўрачыстасць св. Францішка Асізкага. Для братоў капуцынаў і многіх супольнасцяў нашай парафіі гэта вельмі важны дзень, які яднае многіх людзей злучаных духоўнасцю святога Бедачыны. 3 кастрычніка пасля ранішняй святой Імшы аж да вячэрняй будзе выстаўлены Найсвяцейшы Сакрамэнт, які запрашаем наведаць. Пасля вячэрняй Імшы адбудзецца набажэнства Transitus. У суботу 4 кастрычніка – святыя Імшы а 7.15 і 18.00. Пасля вячэрняй святой Імшы нас чакае невялічкі канцэрт. Запрашаем раздзяліць з намі радасць успаміну нашага Заснавальніка.

4. Дарослых людзей і сем’і, якія цікавяцца духоўнасцю св. Францішка, запрашаем на Выходныя з Францішкам, якія пройдуць 10-12 кастрычніка у Навагрудку. Гэтыя дні будуць прысвечаныя таму, каб даць сабе магчымасць сустрэцца з Богам і іншым чалавекам, карыстаючыся досведам святога Францішка Асізскага. Запісацца можна на сайце, сац.сетках парафіі альбо ў бр. Уладзіслава.

5. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча зрабіць крок наперад на шляху веры, хто мае пытанне пра сэнс свайго жыцця і сваіх цярпенняў: пачынаючы з 16 кастрычніка і на працягу месяца ў нашай парафіі будуць адбывацца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння і святла. Запрашаем усіх: маладых і старэйшых, жанатых, незамужніх, і тых, у каго “ўсё складана”. Інфармацыя пра дні катэхез будзе пададзена пазней.

6. Дарагія, на нашым сайце і сац. сетках ёсць правераная інфармацыя пра збор сродкаў для маленькай дзяўчынкі Эмількі, якія вельмі патрэбны для імунатэрапіі, каб перамагчы небяспечную хваробу. У наступную нядзелю будзем у нашым касцёле збіраць сродкі для гэтай мэты. Заахвочваем і будзем удзячныя за кожнае ахвяраванне. 

5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2026 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, капуцынскую каву, кашулькі пілігрыма і многае іншае.

poster a4 printing

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.