Skip to main content

ХXІІІ Звычайная нядзеля 7 верасня 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
Hristos 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго, а таксама тым, хто прычыніўся да арганізацыі святкавання пачатку навучальнага года. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 8 верасня – свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень большасць братоў капуцынаў нашай Кустодыі адзначае гадавіну сваіх першых манаскіх абяцанняў.
  • У пятніцу 12 верасня – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.
  • У суботу 13 верасня – успамін св. Яна Златавуснага, біскупа і доктара Касцёла.
  • У наступную нядзелю 14 верасня – свята Узвышэння Святога Крыжа. З гэтай нагоды на месцы старога касцёла у Гарадку а 14.00 адбудзецца ўрачыстая святая Імша і бласлаўленне новага крыжа з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага. Перад св. Імшой, а 13-30, можна будзе паслухаць гістарычны экскурс. Ёсць магчымасць паехаць у Гарадок аўтобусам. Выезд а 13.00 з нашай паркоўкі. Кошт 8 рублёў. Запіс у парафіяльнай краме.

3. Заахвочваем карыстацца з магчымасцяў развіцця свайго духоўнага жыцця і паглыблення рэлігійных ведаў, якія існуюць у нашай парафіі, а менавіта:

  • Заняткі па падрыхтоўцы да сакрамэнту канфірмацыі, які ў нашай парафіі будзе удзелены вясной, для дарослых будуць адбывацца кожную 1-ую і 3-ую нядзелю месяца а 19.00, а для моладзі ад 14 год – кожны аўторак а 18.00.
  • Асобна для дарослых адбываюцца біблійныя сустрэчы для глыбейшага пазнання Святога Пісання – кожную 2-ую і 4-ую нядзелю месяца а 19.00. Запісацца можна ў сакрыстыі і ў с. Кацярыны.
  • Моладзь ад 14 год і старэйшых запрашаем на моладзевыя сустрэчы, кожную нядзелю а 19.00. Распачынаем іх у касцёле.
  • Яшчэ можна запісаць дзетак ад 3 класа узвыш на падрыхтоўку да Першай святой Камуніі. Звяртайцеся, калі ласка, да с. Кацярыны.
  • Дзетак ад 7 да 13 год запрашаем на сустрэчы Рыцараў св. Францішка, кожную суботу а 16.00. Падрабязная інфармацыя ў бр. Сяргея.

4. Звяртаемся з вялікай просьбай не пакідаць розныя рэчы: кнігі, малітоўнікі, абразы, адзенне і г.д - перад дзвярыма касцёла ці кляштара. Калі ёсць адзенне, прыдатнае для патрабуючых, – яго можна перадаць валанцёрам Карытас кожны чацвер з 17.00 да 19.00.

5. Калі хтосьці вырошчвае кветкі і хацеў бы падзяліцца імі для ўпрыгожвання нашага касцёла, то звяртаемся з просьбай прыносіць іх у пятніцу-суботу, каб быў час іх прыгожа расставіць і падрыхтаваць на нядзелю.

6. Праект "Век жыві, век вучыся" парафіяльнага Caritas  распачынае новы навучальны год. Запрашаем наведваць лекцыі і майстар-класы. Расклад змешчаны ніжэй, а таксама на дошцы аб'яваў.

7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

caritas veras

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.