ХXІІ Звычайная нядзеля 31 жніўня 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле и вакол яго. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. У гэтую нядзелю, 31 жніўня, падчас святой Імшы а 12 гадзіне адбудзецца бласлаўленне настаўнікаў, вучняў, бацькоў і школьных прыладаў на новы навучальны год. Пасля святой Імшы запрашаем усіх на супольнае святкаванне на тэрыторыі касцёла. Калі хто можа прынесці штосьці смачнае – будзем вельмі ўдзячныя.
3. На гэтым тыдні адзначаем:
- У сераду 3 верасня– успамін св. Грыгорыя вялікага, папы і доктара Касцёла.
4. На гэтым тыдні пасля вячэрняй святой Імшы адбудуцца набажэнствы першай пятніцы і першай нядзелі месяца. Сардэчна запрашаем.
5. У наступную нядзелю, 7 верасня, а 14.00 у Хоўхлаве адбудзецца адпустовая святая Імша з нагоды ўспаміну Найсвяцейшага Імя Марыі. Сардэчна запрашаем.
6. У нядзелю 14 верасня з нагоды свята Узвышэння Святога Крыжа а 14.00 у Гарадку на месцы старога касцёла адбудзецца бласлаўленне новага крыжа з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага.
7. Ужо хутка ў нашай парафіі распачнецца новы катэхетычны год. Заахвочваем запісваць на падрыхтоўку да Першай святой Камуніі дзетак ад 3 класа ўзвыш. Заняткі для новай групы будуць адбывацца па панядзелках а 10.00 і 16.00.
8. Таксама бліжэй урачыстасці Спаслання Святога Духа ў нашай парафіі будзе ўдзелены сакрамэнт канфірмацыі. Запрашаем запісацца на падрыхтоўку дарослых і моладзь ад 14 год. Заняткі для дарослых будуць адбывацца ў 2-ую і 4-ую нядзелю месяца, а для моладзі па аўторках а 18.00. Усе заняткі пачнуцца ад верасня.
9. Звяртаемся з вялікай просьбай не пакідаць розныя рэчы: кнігі, малітоўнікі, абразы, адзенне і г.д - перад дзвярыма касцёла ці кляштара. Святыня не з’яўляецца ані складам, ані месцам утылізацыі непатрэбных рэчаў. Калі ёсць нейкая кніга, прыдатная да нашага “буккросінгу”, – просім звяртацца ў парафіяльную краму. Калі ёсць адзенне, прыдатнае да патрабуючых, – яго можна перадаць валанцёрам Карытас кожны чацвер з 17.00 да 19.00.
10. Праект "Век жыві, век вучыся" парафіяльнага Caritas распачынае новы навучальны год. Запрашаем наведваць лекцыі і майстар-класы. Расклад змешчаны ніжэй, а таксама на дошцы аб'яваў.
11. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.