ХVIІI Звычайная нядзеля 3 жніўня 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыняў удзел у чарговай талацэ ў Гарадку, таксама тым, хто прыбіраў касцёл і дапамагаў касіць вакол яго на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 4 жніўня – успамін св. Яна Марыі Віянэя, прэзбітэра.
- У сераду 6 жніўня – свята Перамянення Пана.
- У пятніцу 8 жніўня – свята св. Дамініка, прэзбітэра, заснавальніка Ордэна Прапаведнікаў.
- У суботу 9 жніўня – свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы.
3. У пятніцу-суботу 22-23 жніўня ў Браславе адбудзецца фэст у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў. Арганізуецца аўтобусная пілігрымка і з нашай парафіі. Выезд 23 жніўня а 6.00 з паркоўкі ля крамы “Светафор”. Кошт 35 руб. Запісацца можна ў парафіяльнай краме.
4. Да кожнага парафіяніна і кожнай парафіянкі звяртаемся з вялікай просьбай зацікавіцца станам нашай парафіяльнай тэрыторыі. Яна даволі вялікая і яе своечасовае добраўпарадкаванне часта перавышае магчымасці супольнасці братоў, сясцёр ці толькі тых некаторых чалавек, якія заўсёды адгукаюцца на просьбу аб дапамозе. Касцёльныя будынкі і тэрыторыя, гэта наш агульны дом і яго стан сведчыць пра тое, як мы да яго адносімся. Трава, якая расце вельмі хутка, таксама прабіваецца праз брук на дарожках, сарнякі ў клумбах, смецце пры агароджах – гэта толькі некаторыя летнія выклікі. Будуць, несумненна, яшчэ асеннія і зімовыя) Нават невялічкая дапамога, нават выбраны праз вас 1 квадратны метр, на які вы паглядзіце, ідучы ці вяртаючыся з касцёла, дапаможа вам і ўсім адчуць сапраўдную прыналежнасць да парафіі. Вельмі просім аб актыўным удзеле і дапамозе ў нашай супольнай справе!
4. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.