Skip to main content

ХVIІ Звычайная нядзеля 27 ліпеня 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
freindnight 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл і дапамагаў касіць вакол яго на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У аўторак 29 ліпеня - успамін святых Марты, Марыі і Лазара.
  • У чацвер 31 ліпеня – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, прэзбітэра.
  • У пятніцу 1 жніўня – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла.
  • У суботу 2 жніўня – свята Найсвяцейшай Панны Марыі Анёльскай з Парцыюнкулі.

3. На гэтым тыдні пасля вячэрняй Святой Імшы адбудуцца набажэнствы першай пятніцы і першай нядзелі месяца. Сардэчна запрашаем.

4. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.