ХVI Звычайная нядзеля 20 ліпеня 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл і дапамагаў касіць вакол яго на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 21 ліпеня - свята св. Лаўрэнція з Брындызі, прэзбітэра і доктара Касцёла.
- У аўторак 22 ліпеня – свята св. Марыі Магдалены.
- У сераду 23 ліпеня – свята св. Брыгіды, законніцы, апякункі Еўропы.
- У пятніцу 25 ліпеня – свята св. Якуба, апостала. У гэты дзень таксама ўзгадваем св. Хрыстафора – апекуна ўсіх, хто кіруе транспартнымі сродкамі. Бласлаўленне кіроўцаў і транспартных сродкаў адбудзецца ў нядзелю 27 ліпеня пасля кожнай Святой Імшы.
- У суботу 26 ліпеня – успамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.
3. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.