Skip to main content

ХV Звычайная нядзеля 13 ліпеня 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
goodsamaritan 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл і дапамагаў касіць вакол яго на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У аўторак 15 ліпеня – свята св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла.
  • У сераду 16 ліпеня - успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль.

3. Яшчэ ёсць магчымасць прыняць удзел у аўтобуснай пілігрымцы на адпустовую ўрачыстасць у гонар Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі ў нядзелю 20 ліпеня. Адпраўленне аўтобуса ў 8.30 з паркоўкі каля "Светафора". Кошт паездкі 20 рублёў. Запіс у касцёльнай краме.

4. Сёння пасля святой Імшы ў 12.00 у нашым касцёле адбудзецца адкрыццё выставы «Сярэднявечныя касцёлы Славакіі». У нашым касцёле выстава будзе адкрыта для наведвання да 3 жніўня 2025 года. Можна будзе пазнаёміцца з сакральным будаўніцтвам славянскай краіны, якой з’яўляецца Славакія.

5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.