Skip to main content

ХІV Звычайная нядзеля 6 ліпеня 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
paDvoe2
 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл і дапамагаў касіць вакол яго на гэтым тыдні. Ад усяго сэрца дзякуем усім, хто дапамог у арганізаці пілігрымкі Маладзечна-Будслаў. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У чацвер 10 ліпеня – свята св. Веранікі Джуліяні, панны.
  • У суботу 11 ліпеня - свята св. Бенедыкта, абата, апекуна Еўропы.

3. З 13 па 21 ліпеня запрашаем моладзь ад 16-ці гадоў узвыш на рэкалекцыі “Spoleto”. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у брата Сяргея.

4. З 21 чэрвеня да 21 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя св. Яна Хрысціцеля на 2025-2026 навучальны год. Заахвочваем скарыстацца з магчымасці паглыбіць свае рэлігійныя веды і знайсці сваю магчымасць служэння супольнасці Касцёла. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на дошцы аб’яваў.

5. У наступную нядзелю 13 ліпеня, ў нашым касцёле адбудзецца адкрыццё выставы «Сярэднявечныя касцёлы Славакіі» (аўтары Штэфан Падалінскі і яго жонка Аляксандра), якая з’яўляецца праектам Apsida.sk, пераязджае з Мінска ў Маладзечна, у касцёл св. а. Піо, у парафію св. Казіміра. Выставу вернікам напрыканцы святой Імшы а 12 гадзіне прадставіць Часовы Павераны ў справах Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Даніел Шмігула. У нашым касцёле выстава будзе адкрыта для наведвання да 3 жніўня 2025 года. 

6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.