ХІІІ Звычайная нядзеля – урачыстасць святых Пятра і Паўла 29 чэрвеня 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл і дапамагаў касіць вакол яго на гэтым тыдні. Ад усяго сэрца дзякуем гаспадарам, якія прымаюць нашых пілігрымаў на начлег, а таксама тым, хто дапамагае пілігрымцы малітвай, прадуктамі, ахвяраваннямі. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У сераду 2 ліпеня – урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай. Расклад Святых Імшаў ў гэты дзень: 7.15 і 18.00.
- У чацвер 3 ліпеня – свята св. Тамаша, апостала.
- У пятніцу і суботу 4-5 ліпеня у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай. Увага! У пятніцу а 18-й гадзіне і суботу раніцай ў 7.15 Святой Імшы не будзе!
3. 32-я пешая пілігрымка Маладзечна – Будслаў распачнецца ў панядзелак Святой Імшой а 9.00, якую ўзначаліць кс. біскуп Юрый Касабуцкі. Сардэчна запрашаем далучыцца да малітвы за пілігрымаў.
4. Ёсць магчымасць паехаць на Будслаўскі фэст і аўтобусам. Выезд у суботу 5 ліпеня а 8.00 з паркоўкі каля гіпермаркета “Светафор”. Кошт 20 рублёў, запіс у парафіяльнай краме.
5. З 7 па 12 ліпеня ў нашай парафіі пройдзе “Летнік з Францішкам” для дзяцей ад 7 да 13 год. Дзеці будуць збірацца ад 15.00 да 20.00 на працягу тыдня, завершыцца летнік у суботу 12 ліпеня маленькім кацэртам каля 17.30. Запрашаем жадаючых. Колькасць месцаў абмежаваная, таму, калі ласка, паспяшайцеся. Запісацца можна ў с. Аляксандры, с. Кацярыны альбо ў нашай арганісткі Ірэны.
6. З 13 па 21 ліпеня запрашаем моладзь ад 16-ці гадоў узвыш на рэкалекцыі “Spoleto”. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у брата Сяргея.
7. З 21 чэрвеня да 21 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя св. Яна Хрысціцеля на 2025-2026 навучальны год. Заахвочваем скарыстацца з магчымасці паглыбіць свае рэлігійныя веды і знайсці сваю магчымасць служэння супольнасці Касцёла. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на дошцы аб’яваў.
8. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.