Skip to main content

ХІІ Звычайная нядзеля, год С 22 чэрвеня 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
kryz
 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка прадстаўнікам розных супольнасцяў, якія рыхтавалі алтары на ўрачыстасць Божага Цела, а таксама парадкавалі месцы начлегаў для пілігрымаў, таксама тым, хто прыбіраў касцёл і дапамагаў касіць вакол яго на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У аўторак 24 чэрвеня – урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Расклад Святых Імшаў ў гэты дзень: 7.15 і 18.00.
  • У пятніцу 27 чэрвеня – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Расклад Святых Імшаў ў гэты дзень: 7.15 і 18.00. Абедзьве гэтыя ўрачыстасці вельмі прыгожыя і важныя ў літургічным календары, але не з’яўляюцца “абавязковымі” – г.зн. няма абавязку ўдзелу ў Святой Імшы і ўстрымання ад выканання неабавязковай працы. У гэты дзень сваю адпустовую урачыстасць перажывае Лебедзеўская парафія. Адпустовая Святая Імша ў Лебедзеве – а 9.00 і 18.00. Сардэчна запрашаем наведаць нашых суседзяў!
  • У суботу 28 чэрвеня – успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі. Таксама ў гэты дзень запрашаем на фэст каля крыніцы ў Лешне а 12.00.
  • У наступную нядзелю 29 чэрвеня – урачыстасць святых Пятра і Паўла, Апосталаў.

3. Трывае чэрвень – месяц асабліва прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса.  Запрашаем на чэрвеньскія набажэнствы кожны дзень а 17.30.

4. 29 чэрвеня ў санктуарыі Маці Божай Суцяшэння Засмучаных у Барунах адбудзецца адпустовая ўрачыстасць Святых апосталаў Пятра і Паўла. Ёсць магчымасць паехаць туды аўтобусам з паркоўкі каля капліцы. Выезд а 12.00. Кошт паездкі – 20 руб. Запісацца можна ў парафіяльнай краме.

5. У днях з 30 чэрвеня па 4 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў. Запісацца яшчэ можна. У сувязі з арганізацыяй пілігрымкі маем яшчэ некалькі аб’яваў:

  • Калі хтосьці мае магчымасць нямнога падзяліцца з пілігрымамі пэўнымі прадуктамі харчавання, а менавіта: бульбай, тушонкай, крупамі, гарбаткай, закаткамі ці агароднінай - то можна звяртацца да братоў у любы час. Гэта было б значнай дапамогай у арганізацыі нашага паломніцтва.
  • Кожны парафіянін можа скласці свае малітоўныя інтэнцыі, у якіх пілігрымы будуць маліцца на шляху да Маці Божай. Пакінуць іх можна ў скарбонцы пры выхадзе з касцёла і праз спасылку: інтэнцыі.
  • Выдача “пакетаў пілігрымаў” і другі этап запісу пачнецца ў наступную нядзелю ад 9.00.

6. Ёсць магчымасць паехаць на Будслаўскі фэст і аўтобусам. Выезд у суботу 5 ліпеня а 8.00 з паркоўкі каля гіпермаркета “Светафор”. Кошт 20 рублёў, запіс у парафіяльнай краме.

7. З 7 па 12 ліпеня ў нашай парафіі пройдзе “Летнік з Францішкам” для дзяцей ад 7 да 13 год. Дзеці будуць збірацца ад 15.00 да 20.00 на працягу тыдня, завершыцца летнік у суботу 12 ліпеня маленькім кацэртам каля 17.30. Запрашаем жадаючых. Колькасць месцаў абмежаваная, таму, калі ласка, паспяшайцеся. Запісацца можна ў с. Аляксандры, с. Кацярыны альбо ў нашай арганісткі Ірэны.

8. З 13 па 21 ліпеня запрашаем моладзь ад 16-ці гадоў узвыш на рэкалекцыі “Spoleto”. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у брата Сяргея.

9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.