Skip to main content

Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы 15 чэрвеня 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
troica2
 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл і дапамагаў касіць вакол яго на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У чацвер 19 чэрвеня – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Расклад Святых Імшаў ў гэты дзень: 6.45, 8.00 і 18.00. Пасля Святой Імшы а 18:00 адбудзецца Эўхарыстычная працэсія. Для гэтага нам неабходна супольна падрыхтаваць чатыры алтары, пры якіх будзем затрымлівацца на малітву падчас працэсіі:
  • Падрыхтоўка першага алтара даручаецца супольнасцям Нэокатэхуменальнага Шляху.
  • Падрыхтоўка другога алтара даручаецца супольнасці Назарэтанскіх Сем’яў, Легіёну Марыі.
  • Падрыхтоўка трэцяга алтара даручаецца Францішканскаму Ордэну Свецкіх, супольнасці францішканскай моладзі ФМТаў і міністрантам.
  • Падрыхтоўка чацвёртага алтара даручаецца Ружанцовым колам і супольнасці Маці ў малітве.
  • У суботу 20 чэрвеня – успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.
  • У наступную нядзелю а 14.00 ў капліцы ў Гарадку – адпустовая ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Сардэчна запрашаем.

3. Трывае чэрвень – месяц асабліва прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса.  Запрашаем на чэрвеньскія набажэнствы кожны дзень а 17.30.

4. 29 чэрвеня ў санктуарыі Маці Божай Суцяшэння Засмучаных у Барунах адбудзецца адпустовая ўрачыстасць Святых апосталаў Пятра і Паўла. Ёсць магчымасць паехаць туды аўтобусам з паркоўкі каля капліцы. Выезд а 12.00. Кошт паездкі – 20 руб. Запісацца можна ў парафіяльнай краме.

5. У днях з 30 чэрвеня па 4 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў. Запісацца можна, запоўніўшы электронную анкету, што ёсць на сайце і сац. сетках парафіі, альбо “ўручную” ў сакрыстыі. У сувязі з арганізацыяй пілігрымкі маем яшчэ некалькі аб’яваў:

  • Паколькі да нашай пілігрымкі далучыцца шмат паломнікаў з іншых мясцовасцяў, звяртаемся, як звычайна, з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 29 на 30 чэрвеня. Ахвотныя гаспадары могуць запісацца ў закрыстыі альбо скантактавацца з бр. Уладзіславам.
  • Калі хтосьці мае магчымасць нямнога падзяліцца з пілігрымамі пэўнымі прадуктамі харчавання, а менавіта: бульбай, тушонкай, крупамі, гарбаткай, закаткамі ці агароднінай - то можна звяртацца да братоў у любы час. Гэта было б значнай дапамогай у арганізацыі нашага паломніцтва.
  • Кожны парафіянін можа скласці свае малітоўныя інтэнцыі, у якіх пілігрымы будуць маліцца на шляху да Маці Божай. Пакінуць іх можна ў скарбонцы пры выхадзе з касцёла і праз спасылку: інтэнцыі.

6. Ёсць магчымасць паехаць на Будслаўскі фэст і аўтобусам. Выезд у суботу 5 чэрвеня а 8.00 з паркоўкі каля гіпермаркета “Светафор”. Кошт 20 рублёў, запіс у парафіяльнай краме.

7. З 7 па 12 ліпеня ў нашай парафіі пройдзе “Летнік з Францішкам” для дзяцей ад 7 да 13 год. Дзеці будуць збірацца ад 15.00 да 20.00 на працягу тыдня, завершыцца летнік у суботу 12 ліпеня маленькім кацэртам каля 14.00. Запрашаем жадаючых. Колькасць месцаў абмежаваная, таму, калі ласка, паспяшайцеся. Запісацца можна ў с. Аляксандры, с. Кацярыны альбо ў нашай арганісткі Ірэны.

8. З 13 па 21 ліпеня запрашаем моладзь ад 16-ці гадоў узвыш на рэкалекцыі “Spoleto”. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у брата Сяргея.

9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 
 piligr1

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.