VI Велікодная нядзеля 25 мая 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні і дапамагаў у арганізацыі святкавання заканчэння навучальнага года. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. Вялікую ўдзячнасць дасылаюць прадстаўнікі Місіі Добрага Самараніна, якія на мінулым тыдні збіралі сродкі на арганізацыю Сусветнага Дня Дзіцяці ў Будславе. Атрымалася сабраць 1650 руб. 50 кап. Дзякуй за вашую ахвярнасць!
3. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 26 мая – успамін св. Філіпа Нэры, прэзбітэра.
- У чацвер 29 мая – урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Гэтая ўрачыстасць “абавязковая” – вернікі маюць абавязак удзелу ў св. Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Расклад св. Імшаў унашым касцёле ў гэты дзень наступны: 6.45, 8.00 і 18.00.
- У суботу 31 мая – свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
4. Трывае май – месяц, асабліва прысвечаны Божай Маці. Запрашаем на маёвыя набажэнствы кожны дзень а 17.30.
5. Мужчын ад 18 гадоў запрашаем у аднаднеўную пешую пілігрымку Смаргонь-Баруны, якая адбудзецца 1 чэрвеня і звязана са святкаваннем Дня бацькі. Удзельнікаў чакаюць супольная малітва, іспыт сябе, паглыбленне веры і, канешне, сустрэча з Маці Барунскай Суцяшальніцай. Пачуць падрабязнасці і запісацца можна ў бр. Уладзіслава да серады 28 мая.
6. У гэтым годзе шмат прыгожых і значных дат прыпадае для святкавання ва ўнесенай у Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і нядаўна добраўпарадкаванай святыні ў Дубраве – касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Таму вельмі заахвочваем і запрашаем у суботу 7 чэрвеня наведаць гэты наш выратаваны касцёл і прыняць удзел ва ўрачыстасцях, якія распачнуцца а 11.30. Святую Імшу ўзначаліць кс. біскуп Юрый Касабуцкі. Ад касцёла будзе арганізаваны аўтобус: ад’езд у 10.40 са стаянкі каля капліцы. Тых, хто жадае паехаць на гэтую ўрачыстасць, просім звяртацца ў парафіяльную краму.
7. Распачаўся запіс у пешую пілігрымку Маладзечна-Будслаў, якая адбудзецца з 30 чэрвеня па 4 ліпеня. Запісацца можна, запоўніўшы электронную анкету, што ёсць на сайце і ў сац. сетках парафіі. У выпадку, калі гэта немагчыма зрабіць праз інтэрнэт, то можна запісацца ў сакрыстыі.
Да нашай пілігрымкі жадаюць далучыцца паломнікі з іншых мясцовасцяў. Ведаем, што каля 70 пілігрымаў да нас прыбудзе з Саратаўскай дыяцэзіі. Таму звяртаемся, як звычайна, з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 29 на 30 чэрвеня. Ахвотныя могуць запісацца ў закрыстыі.
9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.