Skip to main content

ІV Велікодная нядзеля 11 мая 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
dobry pastyr
 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка с. Кацярыне і бацькам, якія рыхтавалі дзетак і наш касцёл да прыгожай урачыстасці Першай Святой Камуніі. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Сёння а 12-й гадзіне адбудзецца святая Імша, падчас якой, нашы дзеці прымуць Першую Святую Камунію. Атулім нашымі малітвамі дзяцей, іх бацькоў і сястру Кацярыну, якая рыхтавала іх да гэтай падзеі. З панядзелка па наступную нядзелю разам з першакамунійнымі дзецьмі будзем перажываць “Белы тыдзень”. Запрашаем дзяцей, бацькоў і родных да штодзённага ўдзелу ў Святой Імшы на працягу гэтага прыгожага часу. Каб усе дзеці мелі магчымасць удзелу ў “Белым тыдні”, у бліжэйшы панядзелак Святая Імша будзе таксама і а 7.15.

3. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 12 мая – успамін св. Леапольда Мандзіча, капуцына, прэзбітэра.
  • У аўторак 13 мая – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы.
  • У сераду 14 мая – свята св. Мацея, апостала.
  • У чацвер 15 мая – успамін св. Маргарыты Картонскай.
  • У пятніцу 16 мая – успамін св. Андрэя Баболі, прэзбітэра і мучаніка.
  • У наступную нядзелю 18 мая браты капуцыны асаблівым чынам узгадваюць св. Фелікса з Канталічэ, першага святога капуцына, апекуна дзяцей. Таму згодна са старажытнай традыцыяй пасля кожнай Святой Імшы адбудзецца бласлаўленне дзяцей і памазанне іх алеем св. Фелікса. Таксама ў наступную нядзелю падчас святой Імшы а 12.00 будзем святкаваць гадавіну Першай Святой Камуніі нашых дзяцей.

4. Трывае май – месяц асабліва прысвечаны Божай Маці. Запрашаем на маёвыя набажэнствы кожны дзень а 17.30

5. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія з нагоды Юбілейнага году хрысціянства ладзіць аўтобусную пілігрымку ў Рым 17-25 кастрычніка. Гэта добрая магчымасць наведаць святыя месцы, паўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах. Кошт паездкі – 750 еўра + віза. Запісацца ў групу можна ў сакрыстыі. Запіс адбываецца да 31 мая.

6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 karitas mai
 piligr1

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.