Skip to main content

ІІ Велікодная нядзеля – Божай Міласэрнасці 27 красавіка 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
foma
 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні і дапамагаў падрыхтаваць урачыстаць святарскіх пасвячэнняў нашага брата Сяргея. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Дарагія Браты і Сёстры, з панядзелка 28 красавіка па вечар суботы 3 мая браты капуцыны нашай парафіі будуць перажываць свае манаскія рэкалекцыі ў Ляскоўцы пад Менскам. У гэтыя дні Святой Імшы ў нашым касцёле не будзе. Асабліва просім аб малітве за ўсіх братоў у гэты час. У пільных патрэбах можна тэлефанаваць бр. Уладзіславу.

3. На гэтым тыдні адзначаем:

  •  У аўторак 29 красавіка – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы. У гэты дзень свае імяніны адзначае наша с. Кацярына. Маліцца за яе будзем у наступную нядзелю падчас святой Імшы а 12-й гадзіне.
  •  У чацвер 1 мая – успамін св. Юзафа рамесніка. У гэты дзень таксама распачынаем месяц, прысвечаны Маці Божай. Маёвыя набажэнствы будуць распачынацца ў нашым касцёле перад вячэрняй святой Імшой у 17.30, пачынаючы з 3 мая.
  •  У пятніцу 2 мая – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла.
  •  У суботу 3 мая – свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў.

4. У сувязі з выездам братоў на рэкалекцыі пакутнае набажэнства гэтым разам з першай пятніцы месяца (2.05) пераносіцца на наступную пятніцу 9 мая. Набажэнства праслаўлення ў першую нядзелю месяца адбудзецца без зменаў – 4 мая а 19.00.

5. 1 мая а 10.00 у Гарадку збіраецца талака, каб добраўпарадкаваць тэрыторыю на месцы першага касцёла св. Яна Хрысціцеля. Вельмі запрашаем і заахвочваем у чарговы раз дакрануцца да гісторыі нашых святыняў і ўнесці свой уклад у яе захаванне. Больш падрабязная інфармацыя на дошцы аб’яў, на сайце і ў вайберы.

6. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія з нагоды Юбілейнага году хрысціянства ладзіць аўтобусную пілігрымку ў Рым 17-25 кастрычніка. Гэта добрая магчымасць наведаць святыя месцы, паўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах. Кошт паездкі – 750 еўра + віза. Запісацца ў групу можна ў сакрыстыі. Запіс адбываецца да 31 мая.

7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 haradok 2025 04 26
 piligr1

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.