Skip to main content

НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫПАЎСТАННЯ ПАНА 20 красавіка 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
voskres
 

1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Хочацца асабліва падзякаваць усім, хто шмат працаваў ў гэтыя апошнія дні. Братам Сяргею і Войтэку, сёстрам, спадарыні Марыне і моладзі за падрыхтоўку цямніцы і грабніцы, а таксама яшчэ раз сёстрам за служэнне ў закрыстыі і касцёле. Нашаму дарагому хору дзякуем за дапамогу ўсім нам ў малітве праз прыгожыя і старанна падрыхтаваныя спевы. Асаблівыя словы падзякі літургічнай службе за служэнне на рэпетыцыях і падчас літургіі. Братам за служэнне ў касцёле і кляштары, асабліва за сакрамэнтальную паслугу. Францішканскай моладзі і ФОС за Крыжовы Шлях і чуванне пры Крыжы. Легіону Марыі і валанцёрам Карытас за паслугу ў капліцы. Медыйнай групе за артыкулы, трансляцыі, фатаграфіі, інтэрв’ю. Усім хто прыбіраў касцёл і тэрыторыю вакол касцёла. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.

2. Сённяшняй урачыстасцю Уваскрасення Пана распачынаецца Велікодны перыяд, які Касцёл адзначае «ў радасці і весялосці» на працягу 50 дзён, аж да нядзелі Пяцідзесятніцы. Першыя восем дзён складаюць актаву Вялікадня, і гэтыя дні адзначаюцца як «урачыстасці Пана». Таму ў пятніцу актавы Вялікадня ў нас няма ўстрымання ад мясных страў.

3. Сёння запрашаем таксама на Літургію гадзінаў – Нешпары а 17.00. Заўтра Велікодны панядзелак. Святая Імша толькі а 18.00. І ў наступныя дні вяртаемся да звычайнага раскладу.

4. У суботу 26 красавіка а 12.00 ў нашай святыні адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне нашага брата Сяргея Гусара, якое ўдзеліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. 27 красавіка ў нядзелю а 11.00 брат Сяргей ў сваёй роднай парафіі св. Андрэя ў Слоніме першы раз у жыцці ўзначаліць Святую Імшу. Сардэчна запрашаем раздзяліць з намі гэтую радасць і просім памятаць у малітве пра нашага брата.

5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.