ІV Нядзеля Вялікага Посту - Laetare, Год С 30 сакавіка 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На працягу ўсяго перыяду Вялікага Посту запрашаем да ўдзелу ў адмысловых набажэнствах, звязаных з таямніцай нашага Збаўлення:
- Набажэнства Крыжовага Шляху для дарослых, моладзі і дзяцей адбываецца па пятніцах: прыкладна а 7.50 (адразу пасля ранішняй святой Імшы) і а 17:15 вечарам. Вячэрні Крыжовы Шлях на гэтым тыдні будуць праводзіць супольнасці Нэакатэхуменальнага Шляху.
- Дзяцей на набажэнства Крыжовага Шляху запрашаем у суботу ў 11.30.
- Песні Жальбы адбываюцца нядзелях а 7:30 і а 17:30.
3. У бліжэйшую пятніцу 4 красавіка пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца пакутнае набажэнства з магчымасцю прыступіць да сакрамэнту пакаяння. Заахвочваем не адкладваць велікапосны абавязак споведзі на апошнія дні перад святам Пасхі. А ў наступную нядзелю а 19.00 запрашаем на малітву падзякі і праслаўлення, як звычайна робім на пачатку кожнага месяца.
4. Перыяд Вялікага Посту – вельмі добры час для таго, каб чыніць міласэрнасць і добрыя ўчынкі для бліжняга. З гэтай нагоды валанцёры нашага парафіяльнага Карытас запрашаюць усіх прыняць удзел у акцыі “Велікапосная міласціна” – збор прадуктаў харчавання і сродкаў асабістай гігіены для патрабуючых і людзей, што пражываюць у доме-інтэрнаце. Усё гэта можна скласці ў скрыню пры ўваходзе ў касцёл.
5. У суботу 26 красавіка а 12.00 ў нашай святыні адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне нашага брата Сяргея Гусара, якое ўдзеліць кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Сардэчна просім аб малітве за нашага брата, які на гэтым тыдні перажывае свае рэкалекцыі перад гэтай значнай падзеяй у сваім жыцці.
6. Заахвочваем прыняць удзел у маштабным мерапрыемстве па аднаўленні і захаванні Святыні ў Дубраве 5 красавіка. Падрабязнасці ніжэй у посцеры.
7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.