Skip to main content

ІІ Нядзеля Вялікага Посту, Год С 16 сакавіка 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
peramianenne2 3
 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Усе ахвяраванні, сабраныя сёння падчас Імшы будуць прызначаныя на патрэбы “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

3. У сераду 19 сакавіка — урачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта абавязковая ўрачыстасць: вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Расклад Святых Імшаў у нашым касцёле ў гэты дзень наступны: 6.45, 8.00 і 18.00. Прыгадаем, што ў гэты дзень сваю адпустовую ўрачыстасць перажывае парафія св. Юзафа ў Маладзечне. Вельмі заахвочваем у гэты дзень наведаць нашых суседзяў і атрымаць адпуст.

4. Велікапостныя рэкалекцыі ў нашай парафіі правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС, пробашч парафіі Святой Троіцы ў Росіцы. Распачнуцца рэкалекцыі ў пятніцу 21 сакавіка і закончацца ў нядзелю 23 сакавіка. Расклад рэкалекцый можна знайсці на дошцы аб’яваў, на нашым сайце і ў вайберы. Прагнем заўважыць, што расклад Святых Імшаў у пятніцу і нядзелю будзе звычайным, а вось у суботу святыя Імшы будуць а 8.00, 10.00 і 18.00. Заахвочваем запланаваць час, каб плённа ўдзельнічаць у кожным дні рэкалекцый.

5. У бліжэйшую суботу 22 сакавіка а 10.00 запрашаем усіх, хто можа на талаку, каб добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол нашага касцёла. Заўважаем, што трава хутка пачне расці, і каб гэта магло адбывацца прыгожа, належыць усё старанна падгрэбці. Вельмі просім аб дапамозе.

6. На працягу ўсяго перыяду Вялікага Посту запрашаем да ўдзелу ў адмысловых набажэнствах звязаных з таямніцай нашага Збаўлення:

  • Набажэнства Крыжовага Шляху для дарослых, моладзі і дзяцей адбываецца па пятніцах: прыкладна а 7.50 (адразу пасля ранішняй святой Імшы) і а 17:15 вечарам.  Дзяцей на набажэнства Крыжовага Шляху запрашаем у суботу ў 11.30.
  • Песні Жальбы адбываюцца нядзелях а 7:30 і а 17:30.

7. Перыяд Вялікага Посту – вельмі добры час для таго, каб чыніць міласэрнасць і добрыя ўчынкі для бліжняга. З гэтай нагоды валанцёры нашага парафіяльнага Карытас запрашаюць усіх прыняць удзел у акцыі “Велікапосная міласціна” – збор прадуктаў харчавання і сродкаў асабістай гігіены для патрабуючых і людзей, што пражываюць у доме-інтэрнаце. Усё гэта можна скласці ў скрыню пры ўваходзе ў касцёл.

8.  Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 recalec Zharnasek 2025
karitas sacavik2

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.