Skip to main content

VII Звычайная нядзеля, Год С 23 лютага 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
nagorn2
 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні, а таксама тым, хто прыбіраў снег з нашых сцяжынак і сходаў. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні успамінаў і святаў не адзначаем, але прыгадаем, што ўжо скора, а менавіта ў аўторак 4 сакавіка ў нашай парафіі будзем адзначаць адпустовую ўрачыстасць св. Казіміра. Святая Імша ў гэты дзень будзе а 7.15 і а 18.00. Вячэрнюю літургію ўзначаліць кс. бп. Андрэй Зноска. У гэты вечар адбудзецца бласлаўленне нядаўна ўстаноўленай брамы нашага касцёла, а таксама святочны кірмаш, які ўжо актыўна рыхтуе наша Францішканская сям’я: ФОС, ФМТаў і Рыцары св. Францішка. Вельмі прагнем, каб нашыя невялічкія “Казюкі” сталі сапраўдным святам для ўсіх нас. Вельмі захвочваем запланаваць час, каб быць у гэты вечар разам і падзякаваць Богу за нашую парафію.

3. У наступную нядзелю 2 сакавіка пасля вячэрняй Святой Імшы, як звычайна, адбудзецца малітва праслаўлення перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Сардэчна запрашаем знайсці час і патрываць у Божай прысутнасці.

4.  Браты капуцыны і Францішканскі Ордэн Свецкіх вельмі сардэчна запрашаюць дарослых людзей і сем’і на супольны велікапосны ўік-энд у Баранавічах 14-16 сакавіка 2025 г. Гэтыя дні будуць прысвечаны таму, каб даць сабе магчымасць сустрэцца з Богам і другім чалавекам, карыстаючыся досведам святога Францішка Асізскага, а таксама каб у яго духу падрыхтавацца да перажывання Пасхі. Запісацца на ўдзел можна, запоўніўшы маленькую анкету,  альбо ў братоў.

6.  Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 2025 02 17Vyhodnya z Fr
karitasluty2

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.