VI Звычайная нядзеля, Год С 16 лютага 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У суботу 22 лютага – свята катэдры св. Пятра, апостала.
3. Прыгадваем, што кожны чацвер з 16.00 па 18.00 у нашым касцёле адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Сардэчна запрашаем знайсці час і патрываць у Божай прысутнасці.
4. Заканчваецца пастырскі візіт (каляда) у нашай парафіі. Шчыра дзякуем усім, хто прымаў братоў у свае дамы, цярпліва чакаў і прабачаў нам розныя нязручнасці. Трошкі пазней пастараемся з братамі падрыхтаваць невялічкую справаздачу з нашага каляднага візіту.
5. 14-16 сакавіка 2025 г. браты капуцыны і Францішканскі Ордэн Свецкіх вельмі сардэчна запрашаюць дарослых людзей і сем’і на супольны велікапосны ўік-энд у Баранавічах. Гэтыя дні будуць прысвечаны таму, каб даць сабе магчымасць сустрэцца з Богам і другім чалавекам, карыстаючыся досведам святога Францішка Асізскага, а таксама каб у яго духу падрыхтавацца да перажывання Пасхі. Запісацца на ўдзел можна, запоўніўшы маленькую анкету, альбо ў братоў.
6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.