Skip to main content

V Звычайная нядзеля, Год С 9 лютага 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
ulou ryby 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў касцёл? і тым, хто прымаў братоў з калядным візітам. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 10 лютага – успамін св. Схалястыкі, панны.
  • У аўторак 11 лютага – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда. Гэта таксама Сусветны дзень хворых. У гэты дзень пасля кожнай Святой Імшы (7.15 і 18.00) будзе ўдзяляцца сакрамэнт намашчэння хворых.
  • У пятніцу 14 лютага – свята святых Кірыла, манаха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.

3. Прыгадваем, што кожны чацвер з 16.00 па 18.00 у нашым касцёле адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Сардэчна запрашаем знайсці час і патрываць у Божай прысутнасці.

4. Паволі заканчваецца пастырскі візіт (каляда) у нашай парафіі. На гэтым тыдні будзем наведваць тых, хто запісаўся на каляду пасля 1 студзеня.

5. Шчыра вітаем у нашай братэрскай супольнасці брата Войцеха Врублеўскага, паводле меркавання многіх – самага сімпатычнага капуцына ў Беларусі. Даручаем брата Войтэка і яго паслугу ў нашай парафіі вашай малітве.

6.  Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 karitasluty2

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.